Каўказ. Лета 2014. Горны паход.

Гога
Автор
get_img_2.jpg

Вядома, што ў Мазыры ёсць моцны турклуб, таму паход з імі - справа часу.
Час надыйшоў.
Адразу пасля ПГ "Баранавічы 2014" арганізатарам якой, разам з Віцей, я быў, паехаў у Мінск (дзякуй Аляксандру Гарбацэвічу)

Так мы з Віцей выглядалі напрыканцы гонкі.

Тым не меньш, у Мінску ўзгадаў пра забытую альп амуніцыю.
Тэлефаную Нашцы (а камуж яшчэ тэлефанаваць, калі ўсё вельмі кепска?).
Пытане вырашана (дзякуй Нашцы і яе знаёмым) - абвязкі ў заплечніке.
Аэрапорт. Сустрэча з групай. Чарга на рэгістрацыю.
І вось я лячу першы раз у жыцці на самалёце. І першы раз у Грузію.

_DSC0005-.jpg

У Тбілісі нас сустракаў вадзіцель, які і вёз групу ў Сванэцію.
За першы дзень у Грузіі вывучыў тры словы - Харчо, хінкалі, хачапурі.
Ехалі не спяшаючыся.

_DSC0009-1-.jpg

У Жабешах адмовіліся ад гасціннасці мясцовых (вельмі не танна атрымоўвалася) і сталі на начоўку "за плотам"

Грузія не Індыя, але каровы там паўсюль і прысутнічаюь за вамі ценью.

_DSC0017-.jpg

Раніцай выходзім на маршрут.
Каля крыніцы з нарзанам сустракаем некалькі груп і сярод іх знаёмую па паходам Лену (вітаць магла і цяплей, але спішам на шок).

_DSC0037-.jpg

Сталі на беразе невялікага пруда з цёплай вадой.
Купаліся.

_DSC0081-.jpg

Падыйшлі і правялі разведку. Вырашана ісці заўтра.
Абедаем і ставім лагер.
Раўнуючы пляцоўку пад намёт пашкодзіў камянём пальцы рук. Балюча. Леся дастала аптечку. На просьбу даць вады працягнула бутэльку. Розніца паміж вугляводамі і вуглявадародамі агромністая - не раю піць бензін. Карацей - палячыліся як прыйшлося.

Пасля абеду трэніроўка.