НА РАДЗІМУ КАСЬЦЮШКІ І МІЦКЕВІЧА. На аўтамабілі, красавік 2016.

Сroco67
Автор
KMF2host_38r.JPG

Не, панове, я не здрадзіў ровару. Але ж летнія вакацыі ў мяне надта кароткія і шчыльна размеркаваныя. І планы для велападарожжа крыху іншыя.

Узімку давялося чытаць Адама Міцкевіча і пра Адама Міцкевіча, і пра філаматаў-філарэтаў — натуральна, закарцела пабачыць тое-сёе на ўласныя вочы. Нарадзіўся наступны маршрут:

Мінск—М1—Івацэвічы—Косава—Мерачоўшчына, сядзіба Касьцюшкаў, палац Пуслоуских—Ружаны, палац Сапегаў—Слонім—Дзятлава—Наваельня—Наваградак, музей Міцкевіча, замчышча—воз.Сьвіцязь—Завоссе, сядзіба Міцкевічаў—Карчова, камень Філарэтаў—Туганавичы—Мир—М1—Мінск.

А калі ж ехаць, як не ў красавіку: прырода ўжэ прачнулася, а сезон на лецішчы яшчэ не пачаўся. Мае спадарожнікі — жонка і дзве шаноўныя пані, нашыя бліжэйшыя сяброўкі.

Вандроўка адбылася ў суботу 16 красавіка 2016 г., з ранняга ранку да амаль што ночы, але ж планы нашыя з большага мы зьдзейсьнілі.

Статыстыка паездкі выйшла такая (па навігатару):

— адлегласць 610 км;
— агульны час 15:01:49 (з 7:10 да 22:11);
— час рушаньня 10:02:16;
— час у прыпынках 4:59:33;
— хуткасьць сярэдняя 40, 6 км/г;
— хуткасьць сярэдняя ў руху 60, 8 км/г;
— хуткасьць максімальная 129 км/г;
— перапад вышыняў (123…322) м

Трэк дадаю. Ён крыху спрошчаны (за кошт некаторай прыватнай інфармацыі), але каардынаты POI дакладныя.

Наведалі два музеі: ў Мерачоўшчыне і ў Навградку, ў трэці, ў Завосьсі не пасьпелі. Квіткі ў музеях танныя: 10 тыР у першым, 20 тыР у другім, фатаграфаваньне платнае, але таксама таннае (10 тыР). Паўсюль выдатныя чысьціня і парадак. Трохі зьдзівіла беднасьць у прадуктовых крамах Слоніма і Наваградка: Гарадзеншчына ўсе ж, самая багатая вобласьць Беларусі. Я там ня ўпершыню, і раней было значна лепей.

Дарогі паўсюдна добрыя. Акрамя, можа, ўчастку Калдычава-Мір. Дык назва таго вартая! А яшчэ я адважыўся на зрэзку па грунтоўцы ад Туганавічаў да Быкевічаў. Усяго якісьці кіламетар. Вось там ледзьве ня ўбіў машыну. А так усе добра.

Шмат фатаграфаваў, але для публікацыі (сьцяўшы сэрца) адабраў меней за чвэрць, змясьціўшы іх на Пікасе Там ўсёж-ткі няма абмежавання на памеры здымка, а на ПАЕХАЛІ трэба ўціскацца ў “пракрустаў ложак” 800pcls/300kB, ад чаго здымкі, асабліва панарамы, значна прайграюць. На жаль, надвор’е не заўсёды спрыяла каб зрабіць выдатны здымак, ды й часу было малавата. Што атрымалася — Вам судзіць.