Экскурсійны шпацыр па Кальварыі

Raman
Автор
Dziady2016-5.jpg

Сябры, вы заўважылі, што майстэрня экскурсій "Менскі велашпацыр" так і не абвесціла закрыццё сезону? на гэты раз зробім эксперымент - паспрабуем яго і не закрываць. Усё проста: цягам бліжэйшых халодных месяцаў мы з пэўнай рэгулярнасцю будзем арганізоўваць і праводзіць штось цікавае - хай сабе і не заўжды вела, хай сабе і не так часта. І пачынаем мы ўжо зусім хутка - у гэтую нядзелю 20-га лістапада адбудзецца пешы экскурсійны шпацыр па мінскіх Кальварыйскіх могілках, прымеркаваны да Дзядоў.

Кальварыя - святое месца для менчукоў ужо з ХVII cтагоддзя. Яно сустракае велічнай брамай у стылі класіцызму - помнікам вечнага кахання Юрыя Кабылінскага да сваёй жонкі Юзэфы. А кальварыйскія сцежкі раскрываюць таямніцы знітавання лёсаў братоў Луцкевічаў і Максіма Багдановіча, Янкі Лучыны і Далёкага Усходу, менскіх арыстакратаў Ваньковічаў і Вайніловічаў, мастака Яна Дамеля і Залатой Горкі. А па-над усім лунае крыж старадаўняга Кальварыйскага касцёла, што бачыў і жыццё, і жыццяў завяршэнне...

Чакаем вас 20.11 у 10.30 ля цэнтральнай брамы Кальварыйскіх могілак (той, што вядзе да параднага ўваходу ў Кальварыйскі касцёл, на злучэнні вуліцы Верашчагіна і Кальварыйскага праезда).
Удзел бясплатны, без папярэдняга запісу.
Дадатковая інфармацыя:
www.mienskbiketour.by
fb, vk, +375298969785

P.S. ровар можна прыпаркаваць на месцы сустрэчы

visite de Minsk sur les bicyclettes. "Le raisin" de la tournée a été que la tournée de la langue française et le le ciel ajouté beaucoup de "raisin";)) - pluie.
J'ai entendu beaucoup de mots familiers)). J'ai appris plus sur leur ville. Merci beaucoup, Roman.

экскурсия по Минску на велосипедах . Изюминка была в том, что экскурсия на французском языке и погода добавила много " изюма";)) - дождь .
я услышала много знакомых слов)). я узнала еще больше о своем городе .
Экскурсовод замечательный , дал мне надежду на мой успех в изучении языка. Всем рекомендую вело экскурсии по Минску. Большое спасибо , Роман