Менскі велашпацыр: адкрыццё V сезона велаэкскурсій

Raman
Автор
Niebazhyxary-Afisha04-2018-3.jpg

Менскі велашпацыр: адкрыццё V сезона велаэкскурсій

бясплатная велаэкскурсія "Жыхары Мінскага Неба"
21 красавіка, 15.00
запіс: толькі праз сайт www.festguides.by (пачнецца 18 красавіка)
інфа: www.mienskbiketour.by
вк, fb - Менскі велашпацыр
неабходна мець ровар, пажадана мець бінокль

...Яны амаль кранаюцца неба, але ў той жа час цвёрда стаяць нагамі на нашых дахах. Горад узнёс іх туды, паставіў быць пасярэднікамі. Мінскія паўбагі, што нязмушана выпрастоўваюцца на фасадах галоўных мінскіх будынкаў - хто яны? Калі і як яны туды забраліся? І чаго яны ад нас хочуць? Велаэкскурсія па скульптурах мінскіх дахаў, падрыхтуйцеся высока трымаць галаву!