Каўказ. Лета 2014. Горны паход.

_DSC0300-.jpg

Прыпыніліся перад ледападам.
Пад час дажджу, меркавалася, што патрапіў у (Y) міра.

Цитата сообщения от гога отправленного 25 Авг, 2014 в 11:49

Раніцай выходзім на маршрут.
Каля крыніцы з нарзанам сустракаем некалькі груп і сярод іх знаёмую па паходам Лену (вітаць магла і цяплей, але спішам на шок).

Цяплей, кажаш, магла вітаць????
Я ж табе пасьмяхнулася і сказала: “Пывітанне, Ігар!” Што яшчэ трэба было зрабіць? На шыю кінуцца з крыкам: “Браты беларусы!” і ўсіх расцалаваць. Ці як трэба было???

Вось неяк Саню сустрэла на прыпынку, падышла, кажу: “Прывет, Саша! Як справы?” А ён неяк дзіўна глядзіць на мяне і кажа: “Прабачце, вы хто?” Вось гэта быў халодны прыём, а там у Грузіі табе проста падалося :) :) :)

Гога
Автор
Цитата сообщения от romantika отправленного 26 Авг, 2014 в 10:32

Што яшчэ трэба было зрабіць? На шыю кінуцца з крыкам: “Браты беларусы!” і ўсіх расцалаваць. Ці як трэба было???

Навошта ж адразу усіх?

_DSC0331-.jpg

Спусціліся да зліцця р.Нагеб и р.Цаннер.
Наладзілі пераправу але далёка прайсці не змаглі - шмат часу заняла разведка амаль адсутнай сцяжынкі і месца тэхнічна складанай пераправы праз каньён.
Вярнуліся да стрэлкі рэк на роўную пляцоўку з нарзанам.

_DSC0399-.jpg

Тут бы нам знайсці сцяжынку, але пайшлі па склоне ўздоўж ракі.
Ранішнія цяжкасці адыйшлі на другі план.
Меркаваў, што хужэй ужо не будзе.
У Пяруна, на гэты конт, была свая думка - пайшоў дождж.
Праз некаторы час знаходзім сцяжынку і бадзёра бяжым у Жабешы на днёўку.

_DSC0405-.jpg

Пасля адпачынку выйшлі ў накірунку наступнага перавалу.

_DSC0407-.jpg

Але не знайшлі месца пераправы праз раку і вярнуліся назад.
Лавінны вынас як пераправа нам здаваўся ненадзейным.

_DSC0413-.jpg

Мясцовае насельніцтва запэўніла, што там па снезе усё лета ходзяць каровы і мы рушылі наперад.