Збіраюся пашыць чум. Ёсць пытанне.

Автор

Хачу зрабіць курэнь (варыянты назвы: чум, тыпі, вігвам...). Памер -- 4, 5 метра ў дыяметры. Унутры мяркуецца раскладаць адкрытае вогнішча. Хацелася бы пачуць параду на гэты конт,-- магчыма, нехта мае досвед. Не магу вызначыцца з матэрыялам. З брызенту палатка атрымаецца даволі цяжкая -- да таго ж палатачнага брызенту я пакуль што на Беларусі не знайшоў (у Менску фірма "Ома" прапануе расейскі брызент з вогнетрывалай прапіткаю -- гэта даволі грубая тканіна, з якой вырабляюць спецадзенне і т.п.). Шыць гэты матэрыял будзе складана, дый з транспартаваннем і пастаноўкаю курэню ўзнікнуць дадатковыя цяжкасці.

Звярнуў увагу на магілёўскую сінтэтыку. У прадстаўніцтве "Магатэк" у Гародне мне прапанавалі тканіну "Рытон" (01с 6-кв 261002). Яна не загараецца, але, падалося мне, вельмі слабая на разрыў. Да таго ж для мяне яна задарагая. Таксама узяў я ўзор тканіны 9с 78кв (441001). Тканіна вельмі трывалая, прадаўцы сказалі, што яе закупаюць прадпрыймальнікі дзеля пашыву сумак. Аднак засмучае тое, што яна даволі добра гарыць. Запальваецца не адразу (на лямпачцы сотцы праз хвіліны чатыры пачынае плавіцца), ад запалкі -- вельмі хутка; калі запаліцца, дык гарыць інтэнсіўна. З цаною можна мірыцца -- 3 520 рублёў з "эндээсам".

Хто што можа параіць? Хацелася б знайсці лёгкі і трывалы матэрыял і -- каб гэта быў бюджэтны варыянт.

Удалённый пользователь

Вось так арыгiнальна некаторыя падчас вырашаюць жыллевае пытанне... :)
А калi сур'езна, то скажыце калi ласка, навошта Вам спатрэбiуся чум? Проста цiкава.
Але мне здаецца, што любая тканiна будзе гарэць. Тым больш бюджэтны варыянт. Яшчэ наробiце бяды са сваiм чумам.
Можа лепш зрабiць iглу са снежных цаглiн? У iм i вогнiшча можна распальваць. Але, канешне ж, патрэбна адпаведнае надвор'е. Я бачыла перадачу, у якой немцы зрабiлi гэтае самае iглу i начавалi там з вогнiшчам. А потым у проламцы купалiся...

Брезент для чума лучше будет - синтетика на огне умрет гораздо быстрее. А по поводу тяжелого веса - а фигли вы думали, чумы на себе не тягали, в основном на вьючных животных.
Что бы ткань не горела, у чума должна быть достаточная высота, а это опять же лишний вес, каркас нужно придумать, опять вес...

Вообщем вот тебе, наслаждайся :)
http://sputnik.mto.ru/Seans/jornal/Vio_34/cd_site/Articles/art_2_7.htm

P.S. Для зимних походов палатка Зима рулит гораздо больше чума. Для летних практически любая палатка заруливает чум наглухо.

Не совсем понял цель… – почему и для чего, именно чум? А относительно ткани, поддерживаю eNGINe, причем, чем брезент сырее, тем меньше возможность его возгорания |-))

Расскажу то, что видел сам - чум из шкур, плюс местами под шкурами проложен полиэтилен (дополнительная изоляция?). Тяжелый вес оптимален и не является минусом, так как
1) перевозится все на оленях
2) каркас из громадных жердей тоже вовсе не легкий
3) чем тяжелее, тем меньше будет на ветру мотаться и работать парусом.
Костер внутри разводится, кстати, крайне редко - только при очень плохой погоде (а понятие о плохой погоде у нас и них серьезно отличаются:)
Дырку сверху чума объяснили словом "вентиляция".
Так что, ИМХО, сооружение колоритное, но предназначено для специфических целей:)
(На открытом пространстве при сильном ветре с дождем/снегом в чуме гораздо комфортнее, чем в палатке).

Еще здесь на форуме в какой-то теме пользователь с именем "добрый человек" рассказывал про опыт использования чума "Экспедиция".

Автор

>> Вось так арыгiнальна некаторыя падчас вырашаюць жыллевае пытанне...

У прынцыпе, калі няма жытла, чаму не разглядаць і такі варыянт. :) Тут усё залежыць ад вобраза чалавечага жыцця...

>> Можа лепш зрабiць iглу са снежных цаглiн?

А што рабіць па вясне?.. :) Хаця, калі з'арганізавацца, дык чаму б часова не добраўпарадкаваць агарод... :)

>> А калi сур'езна, то скажыце калi ласка, навошта Вам спатрэбiуся чум?
>> Не совсем понял цель… – почему и для чего, именно чум?

Чамусьці ўсе гадаюць на гэты конт. Прадаўчыхі ў Гародні запыталіся, ці не ганю я гарэлку?

Ня ведаю, ці знайду зразуменне, калі адкажу як ёсць Гэтае дзела я сфармуляваў бы як покліч продкаў. Хочацца "дакрануцца" да ценяў гісторыі. Калі ў двух словах, дык курэнь -- гэта месца, дзе да чалавека прыйшлі яскравыя, казачныя вобразы. Існуе меркаванне, што курэнь зьявіўся спачатку як пабудова для захавання агню і адразу меў культавае значэнне, а ўжо затым стаўся жытлом чалавека. Вось і хочацца трохі паваўкалачыць і пашаманіць. Не выключаю, што і самагонаварэнне дапаможа ў дасягненні мэты. :) А ўвогуле, адпачываць, дык -- з павагаю да багоў, продкаў і прыроды, што ніяк не павінна пашкодзіць камфорту.

>> А по поводу тяжелого веса - а фигли вы думали, чумы на себе не тягали, в основном на вьючных животных... Что бы ткань не горела, у чума должна быть достаточная высота, а это опять же лишний вес, каркас нужно придумать, опять вес...

Я не імкнуся да аўтэнтычнасці. Падабаецца сама ідэя. Сучаснае жыццё чалавека ў нашых мясцінах, вядома, адрозніваецца ад жыцця старажытнага чалавека. Таму для сённешняга дынамічнага стылю пажадана мець штось лёгкае, мабільнае і да таго ж трывалае ў розніцу ад матэрыялу жывёльнага ці расліннага паходжання, якім карысталіся продкі.

Вышыні й шырыні павінна хапіць. Каркас -- жардзіны. Можна зрабіць разборныя або выкарыстоўваць "расходныя матэрыялы" -- сухастою ў лесе хапае.

>> Для зимних походов палатка Зима рулит гораздо больше чума.

З якога матэрыялу яна зробленая? Яна не гарыць?

>> синтетика на огне умрет гораздо быстрее.
>> А относительно ткани, поддерживаю eNGINe, причем, чем брезент сырее, тем меньше возможность его возгорания

Вядома, тут існуюць свае правілы бяспекі. Калі раскласці традыцыйнае піянерскае вогнішча ўнутры курэню, дык, мяркую, нават у незгаральнай прасторы можна расплавіцца. Таму карыстанне ачагом (ці ахвярышчам) мусіць адбывацца ў адпаведнасці з уласнымі магчымасцямі й трываласцю матэрыяла. Багоў ня след гнявіць у прыстойным і святым месцы, якім зьяўляецца чум.

>> чум из шкур, плюс местами под шкурами проложен полиэтилен (дополнительная изоляция?).

Мяркую, шматслойная канструкцыя служыць як тэрмаізаляцыя і не дапускае сцяканне кандэнсату ўнутр памяшкання.

Я таксама хацеў бы пашыць падвалоку, на якую адзявалася бы знешняя апона курэню. Але пакуль што зрабіць бы хоць першасную аснову: трэба разабрацца і з часам, і з бюджэтам.

: Існуе меркаванне, што курэнь зьявіўся спачатку як пабудова для захавання агню і адразу меў культавае значэнне, а ўжо затым стаўся жытлом чалавека.
А какого автора (или может быть даже ссылку в интернете) почитать про это?

Если дальше углубиться в историю, во времена палеолита на территории Беларуси строили жилища из костей и шкур мамонтов (но это совсем другой принцип):
http://www.belarus.by/ru/belarus/history/1/1/1/2/index.php

Еще продаются палатки с т.н. огнезащищенной тканью, но скорее всего это пропитка и она долго не продержится.

А чем обычный полиэтилен + веточки не вариант?

Автор

>> А какого автора (или может быть даже ссылку в интернете) почитать про это?

На жаль не згадаю. Помніцца штосьці з дзяцінства, -- заглянуў на ўсялякі выпадак у дзіцячую энцыклапедыю, але не знайшоў... Аднак развагі падаюцца лагічнымі. Сэнс такі: напачатку чалавек меў магчымасць карыстацца адно прыродным агнём, ня ўмеючы яго здабываць самастойна. Гэткі агонь даводзілася ўвесь час падтрымліваць. Паколькі агонь быў даволі не "транспартабельны" і ў выпадку непагадзі ці нейкіх іншых прычынаў яго нельга было забраць з сабою ў схоў, мужыкі пачалі прыдумляць усялялякія прынады, каб абараніць цяпло. Гэтак і нарадзіўся новы від мастацтва -- дойлідства. :)

>> А чем обычный полиэтилен + веточки не вариант?

Дзеля эксперыменту можна паспрабаваць. Трэба прыкінуць па кошце і працазатратах. Тым больш, што няма ахвоты пападаць на грошы, -- тканіны трэба квадратных метраў пад пяцьдзесят, атрымліваецца капейка немалая.

>> Если дальше углубиться в историю, во времена палеолита на территории Беларуси строили жилища из костей и шкур мамонтов (но это совсем другой принцип):
http://www.belarus.by/ru/belarus/history/1/1/1/2/index.php

Цікавы артыкул. Нешта ня ўбачыў ілюстрацыяў. Вось тут здымак крэменю, які знайшла маці на падворку, а таксама здымак рэканструкцыі. Але гэтую пару я аднёс бы да неаліту. :)

Цитата сообщения от liavon отправленного 23 Ноя, 2006 в 16:41

Для зимних походов палатка Зима рулит гораздо больше чума.
З якога матэрыялу яна зробленая? Яна не гарыць?

http://www.equip.ru/product/tents/text/zima_u.html

Горит и хорошо, но там не открытый огонь, а печка

Цитата сообщения от liavon отправленного 23 Ноя, 2006 в 16:41

синтетика на огне умрет гораздо быстрее.
А относительно ткани, поддерживаю eNGINe, причем, чем брезент сырее, тем меньше возможность его возгорания

Вядома, тут існуюць свае правілы бяспекі. Калі раскласці традыцыйнае піянерскае вогнішча ўнутры курэню, дык, мяркую, нават у незгаральнай прасторы можна расплавіцца. Таму карыстанне ачагом (ці ахвярышчам) мусіць адбывацца ў адпаведнасці з уласнымі магчымасцямі й трываласцю матэрыяла.

Тут дело даже не в этом, что загорится. Практически любая синтетика очень боится искр, которые ее прожигают очень легко. После пары сезонов синтетический чум будет радовать хозяина картиной "звездного неба" :)
А еще утром в однослойной синтетике вполне можно заработать "конденсатный душ" :)
Поэтому найди легкий брезент и будет тебе счастье, если костер жечь аккуратно его хватит надолго.

Еще для костра можно очаг придумать, чтобы искры сильно не разлетались - из камней или углубление вырыть.

Вот, про чум Экспедиция

Цена:
http://www.expedition-outdoor.ru/Catalog/products.cfm/31/162

Описание:
http://sport.potrebitel.ru/index.phtml?action=model_item&mag_id=2&num_id=81&cat_id=131&gud_id=11055

И отзыв пользователя:
http://talks.guns.ru/forummessage/21/127927.html

Мое мнение - если денег девать совсем некуда, то можно, а так сильно не советую.

Автор

>> Поэтому найди легкий брезент и будет тебе счастье, если костер жечь аккуратно его хватит надолго.

Дык вось не магу знайсці. Палатачны брызент (парусіна) нідзе не сустракаецца. Можа хто-небудзь падкажа мясціны? Не ў Расею ж ехаць па адрэз...

>> Мое мнение - если денег девать совсем некуда, то можно, а так сильно не советую.

У прынцыпе, пытанне з выбарам чума ў мяне не існуе. Хацелася бы самастойна пашыць тыпі -- жытло паўночнаамерыканскіх ідэйцаў. Вось на гэтым адрасе прадмет майго інтарэсу -- http://www.members.tripod.com/shtuka/tipi/tipi1.html-- ёсць выкрайкі й апісанне, як і што рабіць. Пытанне з выбарам тканіны -- патрэбны добры і недарагі матэрыял.

Яшчэ я разглядаю такі варыянт: купіць шчыльнай тканіны расліннага паходжання (якое-небудзь х/б) і самому прапітаць яе антысептыкам і вогнетрывалай прапіткаю. Хаця, вядома, льняны палатачны брызент -- гэта тое, што трэба. Але дзе ўзяць?

Сёння нарэшце набыў палатачную тканіну: 44 м2. Гэта "х/б" 100 %. Шчыльнасць візуальна мне не падабаецца (паспрабаваў на прадуў -- прадуецца, на прасвет -- таксама даволі празрыстая), але пазіцыянуецца вытворцамі (Егор'еўскі камбінат) як "палатно палатачнае" з вадатрывалай прапіткаю, стандартная шчыльнасць тканіны 270 г/см2. Даволі нядорага -- абышлася 3470 рублёў за метар.

Каму цікава, паведамляю адрас: Менск, Цэнтральная, 1а (вуліца ад Партызанскага праспекту ідзе да МАЗа), "Белмашком". Тэлефоны: 296-06-48, 295-47-08.
Тут можна паглядзець: http://www.volokno.com/clothes/clothes-non-water.shtml

Там у іх даволі вялікі выбар розных тканінаў. Адзінае,
яны не працуюць з фізічнымі асобамі: трэба шукаць знаёмых ІП ці фірму і купляць па "бязналу".