Збіраюся пашыць чум. Ёсць пытанне.

Удалённый пользователь

Куды лепей набыць ровар! Ды й надвор'е вунь якое спрыяльнае!

Автор

Ровар у мяне ёсць. Дый гэта рэчы -- не ўзаемазамяняльныя ці -выключальныя, а хутчэй -- узаемадапаўняльныя. Да таго ж, на баку курэню -- метафізіка, хаця, вядома, у той ці іншай ступені яна прысутнічае паўсюдна.

Нікому не даводзілася шыць на машынцы "Чайка-142М"? Маю некалькі пытанняў.

Удалённый пользователь

Можаш у мяне запытацца.

Нашел по тканям Егорьевского комбината на одном из форумов:

"Все дело в особенности ткани--по основе стоит сильно крученая нить по утку обычная При этом ткань сработана на тяжелом станке На нем так называемое бердо плотно прибивает пряжу утка , да и основа на сновальном валу проложена очень плотно, Те ткань находиться как бы в напряженном состоянии. При намокании связь между волокнами хлопка ослабевает и пряжа РАЗБУХАЕТ а РАЗБУХАТЬ ТО НЕКУДА!
Вот ткань и заполняет плотно сама себя и перестает пропускать воду(эффект брезента). Такую ткань С-19 делают ТОЛЬКО в Егорьевске
Я думаю и во всем мире брезентовый эффект на такой тонкой ткани (вес всего 280гр/м2)более не делают --во всяком случае в Китае нет , в Европе не обнаружена .в Коррее нет. в Тайване нет.Может кто знает где есть?
Так вот настоящая Горка только из этой ткани остальное (есть еще ткань палатка пр-во Орехово и др фигня --намокает как туалетная бумага сразу и насквозь но зато и сохнет быстрее!)
А мы наладили Горку из еще более толстой С-19 (арт 3122) весом 320гр, Так та после намокания держит столб воды до 400--500мм(как таффета с тонкой PU-мерали прибором) Но в реальности я думаю и больше тк ткань толстая и на ней мощная ВО типа тефлон.
"

Так какой артикул вы купили?

Автор

>> Можаш у мяне запытацца.

Ці магчыма на гэтай машынцы шыць суравой ніткаю (з дадаткам сінтэтыкі) тканіну павышанай шчыльнасці? -- менавіта гэткую нітку раяць на згаданым мною вышэй сайце пра тыпі. Ці бываюць падобныя ніткі N 60 і № 50.

Шво будзе ў некалькі рэдзяў тканіны, -- ня ведаю, як гэта правільна гучыць на мове шаўцоў. Учора я выкапаў у сетцы інструкцыю да "Чайкі" (сваёй бо няма) -- штосьці праяснілася. Мяркую выкарыстоўваць іголку № 100 (яе рэкамендуецца ў існтрукцыі для працы з шарсцянымі касцюмнымі тканінамі й цікам) -- для "х/б" ідзе голка № 90, але я хацеў бы шыць соткаю. Ці можна яе спалучаць з ніткамі № 60 і № 50 (паводле інструкцыі, сотка пры шыцці касцюмнае тканіны выкарыстоўваецца разам з ніткаю № 40). Ці магчыма на дадзенай мадэлі выкарыстоўваць больш таўстую голку?

Выбачаюся, калі мае пытанні гучаць наіўна -- проста я вельмі далёкі ад шавецкай справы.

Дзе можна ў Менску (пажадана, каб у цэнтры) набыць патрэбныя ніткі?

Можа, хто-небудзь ведае, што за ніткі выкарыстоўваюцца пры шыцці джынсаў, -- вядома, не самапальных, не тых, што распаўзаюцца праз дзень :) ?

>> Нашел по тканям Егорьевского комбината на одном из форумов:

Звесткі пра слынную егор'еўскую тканіну мне вядомыя. У мяне палатка, па ўсім відаць, з іхнага матэрыялу, -- прыблукала да мяне вельмі даўно ў рваным і спісаным стане: служыць і сёння. Проста я раней праз сваю недасведчанасць лічыў, што гэта лён, аднак высветлілася -- хлопак. Эфект разбухання наколькі каштоўны, настолькі ж і праблематычны: я хацеў бы размаляваць тыпі -- сучасныя фарбы могуць не дазваляць ніткам брыняць.

Артыкул свае тканіны не памятаю -- адарваў квіток з рулона і выкінуў. Адзін з двух: або С19-ЕХ, або С3120-ЕХ. Шчыльнасць 270. Са шчыльнасцю 320 тканіна на сайце прадаўцоў, здаецца, не прадстаўленая, але ў размове яны мне паведамілі, што бывае ў іх і такая. Калі што якое, дык можна замовіць -- прывязуць.

>>SOVKA

Трэніраваўся шыць на машынцы, пакуль што без поспеху.

Не ўдаецца наладзіць машынку: рвецца нітка на іголцы.

Да таго ж паламаў іголку -- спрабаваў страчыць на шве джынсавага лапіка. Ёсць у запасе некалькі голак, ня ведаю, як вызначыць іх нумар. Дзе можна набыць у Менску іголкі для машынкі? Гэтыя іголкі ўніверсальныя, ці ў кожнай маркі -- свае?

Не могу похвастаться особыми способностями "маленького портняжки", но иглы для "советских" швейных машин были одинаковые (пользовался разными вариантами "чаек";). Если рвется нитка, то на передней(фронтальной) панели был винт для ограничения натяжения. Чем больше зажат, тем тоньше нитка должна использоваться. Подбор режима "опытный".

Удалённый пользователь

Машынныя iголкi для бытавых швейных машын унiверсальныя. Нумар выбiты на колбачцы.

Калi нiтка рвецца - гэта значыць, яна дужа зацянута, трэба пакруцiць рэгулятар нацяжэння, аслабiць яго.

Iголкi павiнны быць вострыя, калi iголка затупiцца, яе трэба памяняць.

Калi трэба прастрачыць некалькi тоустых рэдзяу, махавiк круцi уручную, каб iгла не зламалася.

Для якаснай строчкi трэба, как тры кампаненты - матэрыял, нiтка, iгла - адпавядалi адно аднаму. Мне здаецца, што для гэтай тканiны павышанай шчыльнасцi (я яе уяуляю, як нешта накшталт плашчоукi) больш падыходзiць №90, а то i 80, бо тоустая iгла будзе пакiдаць дзiркi, i складана прабiваць гэтую тканiну, ды й строчка якасней будзе. Наконт нiтак - я не бачу неабходнасцi выкарыстоуваць нейкiя спецыяльныя нiткi, бо, я так разумею, на швы не будзе прыходзiцца нейкай незвычайнай нагрузкi. Звычайныя х/б нiткi №40.

Паспрабуй строчку на непатрэбным кавалку матэрыялу. Калi бачыш з iзнаначнай стараны кропачкi - значыць, верхняя нiтка дужа зацянута, трэба аслабiць. Калi кропачкi з лiца - трэба аслабiць нiжнюю нiтку (на чаунаку есць маленькi вiнцiк, але яго без патрэбы не чапай, бо потым цяжка будзе настроiць). Калi строчка путаецца - верхнюю нiтку трэба трошкi зацянуць.

Усе узлы машыны павiнны быць змазаныя i ачышчаныя ад пылу пэнзлем.

Перамогi табе у няроунай барацьбе з машынаю!
I, канешне, пажадана было б пабачыць фота гатовага выраба! #)

Идея хорошая ;)) Колоритная ;)
Знакомые ходили в поход с вигвамом из брезента, в первый же вечер заманались искать шесты для каркаса (длинна шестов 3 метра вроде и штук их надо от 6-7, а то и больше), так потом неделю шесты с собой таскали, благо что тяжести с собой на телеге просто перевозили. Да, чтобы народ не прикалывался поход был верховой, так что наличие телеги и вигвама в него кое как вписывался.
Ночевка в вигваме всем нравилась, бес плоблем укладывалось 6 человек плюс вещи, еда и костер по середине.

Автор
Radakcya061220.jpg

>> Знакомые ходили в поход с вигвамом из брезента, в первый же вечер заманались искать шесты для каркаса (длинна шестов 3 метра вроде и штук их надо от 6-7, а то и больше)

У мяне жардзіны будуць пяць і болей метраў. У тых лясох, дзе я зазвычай бываю -- гэта не праблема: сухастою вельмі шмат. На яго і разлічваю, паколькі жывыя дрэвы знішчаць не дазваляе закон джунгляў. Урэшце магчымы варыянт -- разборная канструкцыя з алюмінію. Вось толькі грошай шкада.

Сёння шыў. Працэсам застаўся незадаволены: верхняя нітка рвецца (купіў саракавы нумар -- сінтэтыка, назву ня памятаю, нейкае "мацернае" слова; "хб" не знайшоў), карэтку з ніжняй ніткаю замотвае і клініць; шыю зігзагам, але гэты зігзаг не заўсёды машынка трымае, а часам на вывараце па шве намотаныя ніткі -- адпорваю, і прашываю ізноў. Бывае, праходжу па сантыметраў дзесяць, і праца спыняецца. Тым не менш за некалькі гадзінаў зрабіў метраў сем з паловаю. Хутчэй, чым рукамі.

Цікава, гэта ўсе машынкі такія складаныя ў настройцы, ці толькі савецкія?

На здымку: вось так я крою.

Ёу!!! :о) Спасибо большое Liavon за ссылку на Белмашком, давно хочу ХБ купить.
Был случай побывать в большой чуме - отличное место посреди непогоды!
...Както на велах проезжали через место Heja (Норвегия). На вершине горного плато построен большой чум, внутри которого очень симпатичное кафе на 6-7 столиков примерно. На улице ветер с дождём, +8, а внути тепло, посередине очаг из камней, горит огонь, возле очага сложенные кольцом дрова на которых можно посидеть возле огня, подбросить дровишек. В баре есть горячий кофе, чай и тд...
...Приехали байкеры и на негнущихся ногах в чум и сразу к огню, размораживаться. Одна девушка так и заявила - Я никуда отсюда не поеду, и буду тут жить :о)

ТТХ чума:
Диаметр - около 15 м, высота ... гм...пропорционально
Материал обшивки - брезентовая ХБ ткань, никакой синтетики.
Внутри чисто, никакой копоти или гари нет, только у выходного отверстия материал закопчен.

Думаю, что обычный хороший брезент - самое то. Для пожарной безопасности стоит пропитать соотв. составом (жидкое стекло, - народное средство)

В принципе в таком чуме и жить можно, это лучше чем " в землянки" ;о)