Прадам рэгулюемы падсёдзел Kind Shock E30i, 100мм ходу, 31.6мм

Zyfix
Автор

UPD. Продаж не актуальны!

рэгулюемы падсёдзел Kind Shock E30i, 100мм рэгулюемага ходу, d=31.6мм, сітбэк 0 мм, ніжняя (унутраная) падводка тросу.

Купляў новым (дэмантаваным новым з ровара) летам 2018г. У эксплуатацыi толькі вясною-летам 2018 і 2019г. Шток без дэфектаў. Без рычажка, тросіка і кашулі важыць 677г. Рычажок на руль новы (юзаў іньшы). Падсёдзел працуе выдатна. Прадаю, бо перайшоў на большы ход.

Агульная даўжыня ад цэнтра рэйла да канца выступаючай дэталі, якая фіксуе і нацягвае тросік ~423мм. Даўжыня стацыянарнай часткі (да канца той жа дэталі) 290мм. Даўжыня (max) стацыянарнай часткі, якая застаецца ў раме (да канца той жа дэталі) 263мм.

Камплектнасьць:
-падсёдзел,
-родны пластыкавы рычажок KS на руль (новы),
-металічная трубка-паваротнік KS з мікрарэгуліроўкай нацягваньня тросіка,
-тросік,
-кашуля Promax 1, 23м.
Магчыма, трэба будзе купіць новы тросік, кашулю пад вашую раму.

Спасылка на аналягічны прадукт: https://www.bike-discount.de/en/buy/kind-shock-e-30i-integra-remote-seatpost-734776

Кошт - 70$. Без торгу.