shkab
Автор

Ездзіў некалькі разоў з поўначы на поўдзень, зараз паеду з захаду на ўсход.
150 км.
Пакатушка не звязана з цяперашнім марафонам, але частка трэку супадае.
Адны з найлепшых налібокскіх сцяжын і дарог. + Іўе + Неман (сцяжыны ўздоўж).

Туды на цягніку Мінск-Пас. - Гродна 01.30, 21.05.2016, да станцыі "Гавья". Засталося няшмат квіткоў. Узяў сабе 19 вагон 20 месца.
Буду пакавацца у чахол, разбіраючы ровар пакуль памер не задаволіць праваднікоў.

Выезд 6.23 на Маладэчна там 8.38 да "Гавья".

Глядзім Іўе, едзем да Неману, потым уздоўж Неману да Дзеляціч, далей праз пушчу да занядбанага санаторыю і руін палацу Тышкевічаў, далей на маладзечанскую эл-ку.

Патрабаванні да удзельнікаў: поўная аўтаномія у пітве, ежы і навігацыі, здольнасць праехаць 150 км, шлем.

Тэмп не марудней 15км/г, не хучэй 25км/г, большасць сцяжын хуткія - трымаем каля 20 км/г. Мяркую, што удзельнікаў будзе не шмат (калі ўвогуле хто далучыцца), таму тэмп можа вар'іравацца, але без "матраса" пад час руху. Прыпынкі могуць быць "матрасными" з купаннем і сном але намагаемся фінішаваць да цемры.

трэк.

Не будзе "падпісантаў" (да сканчэння квіткоў на цягнік) - магу паехаць на буднях.
Калі ёсць жадаючыя пакатацца па Налібокам з даездам на машыне каб пазбегнуць транзітных адрэзкаў (на вашай машыне, сваёй не маю :) ), можна дамовіцца. З мяне цікавы кальцавы маршрут і удзел у расходах на паліва.

Можна паехаць на старт электрычкамі-дызелямі з раніцы, каб без начнога цягніка. Пры наяўнасці жадаючых гатовы разгледзець і такі варыянт.

shkab
Автор

Згода.
З такім кампаньёнам можна і у элькадызелях 4 гадзіны пацелепацца.

Абавязкова бярыце святло.
Сустракаемся у 3 вагоне электрычкі.

Виталик, обнови пожалуйста трек. А то ссылка битая похоже стала.
Очень интересно посмотреть, где вы были.

Немного про маршрут можете расказать? Чего ожидать? Броды, буреломинги, песочинги?

shkab
Автор
Цитата сообщения от shkab отправленного 15 Июн, 2016 в 17:02

факт трэк, жопес уключыў толькі ў Іўі.

З 11, 6 км выдатныя лясныя дарогі з вясковымі прамежкамі.

На 39, 3 км абыход броду, але праверыў - ён зараз праязжаецца. На 38, 7 км апендыкс, хучэй за усё, лепшы пад'езд да броду.

З 41, 2 хуткасны налібокскі грэйдэр.

З 62, 6 прыемная лясная з лёгкім пясочынгам, пераходзіць у суперскую лясную.

З 76, 7 грэйдэры.

З 85, 5 слабаезжаная лясная, сракатрус каля 3 км. далей класная лясная.

з 98, 7 грэйдэр.

108 канат праз Іслач. эквелібрыстыка.

далей горка-асфальта-гравійкі.