Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
Традыцыйна зьбіраемся наведаць фэст калянароднае музыкі блізу Менску.

Мая місія як звычайна, давезьці як мага тупей і прасьцей людзей да мсейсца і вярнуць ахвочых назад па завяршэньні. Таму як звычайна, зьбіраемся а 12:00 каля "Суседзяў" што на скрыжаваньні Громава і Ясеніна, чакаем хвілін 15 і выяжжаем калёнай да мейсца. Вяртацца амаль стоадсоткава давядзецца ў цемры, таму паклапаціцеся пра ліхтары. Бярыце з сабой грошы на ўваход, а на тэрыторыю з ежай і пітвом могуць не пусьціць. Лепш паклапаціцца пра тое, на што можна сесьці на траве дый крыху вопраткі на вечар\дождж.
Уваход платны, квіткі можна набыць загадзя, больш падрабязнасьцяў пра імпрэзу тут: http://afisha.tut.by/concert/kamyanica/
Пытаньні? Прапановы?
Дадаткова, я буду ехаць ад Зялёнага Лугу да мейсца збору, калі хто хоча - можам сустрэцца дзесьці 11-11:15 на плошчы Якуба Коласа і далей пакацім разам. Толькі адпішыцеся, ці чакаць каго там.
таки да, таки надо ехать :)