Прадаецца троху турыстычных роварных штук: багажнік, сумкі

Lazy
Автор

Вырашыў крыху пачысьціць закрама, бо ляжыць дабро і нікому карысьці не прыносіць. Такім чынам, ад розных часоў засталіся незапатрабаваныя наступныя лоты (па кліку - вялікія фоты):

1. Торба на стырно "Longus". Набывалася пад вандроўку па эўропах, пасьпяхова праехала і вярнулася цэлай, была знойдзена замена больш аб'ёмная.

на драгоне такая во: http://dragonbike.by/cumka-na-rul-longus-399020/

Кошт хай будзе 15 грошай

3. Торба пад ноўтбук

Ані разу не карыстаная, роварныя мацавалкі на багажнік хаваюцца за молніяй. Кошт хай будзе 20 грошай.

5. Велаштаны Longus апгрэйджаныя. Набываліся пад велапаход, па выніках былі істотна мадыфікаваныя.

па-першае, была дадаткова прашыта днішча верхняга адсеку, бо арыгінальная тканіна была тонкая і прадралася цім не адразу. Па-другое, мацавалкі замененыя на хутказашпільныя (на фота). Па-трэцяе, па перыметры прабітыя блочкі пад розныя дручкі. Па-чацьвёртае, зробленыя дзьве зьнешнія мацавалкі пад бутэлькі.

Прадаецца таму, што замест набыў нешта кшталту ortlieb. Кошт хай будзе 30 грошай.

Прапановы, заўвагі, грошы - пішыце (8

Добрага дня! Дынама-ўтулку і перамыкач дыёр не прадалі выпадкам?