Zyfix
Автор

Прадам утулку Author пад вось 142х12мм. Класічны сталёвы барабан, 32 адтуліны, пад 6-балтавы ротар, 3 падвоеныя сабакі, звонку з кожнага боку стаіць прампадшыпнік 6902-2RS, праз утулку праходзіць трубка з ўнутраным дыяметрам 12мм, што ў сярэдзіне ўтулкі - не ведаю. З разабранага на запчасткі стокавага кола. Шпрыхавалася 1 раз на фабрыцы.

Нюансы:

  1. калі круціць унутраную частку адносна знешней пальцамі, то кручэнне адбываецца трохі туга (таму і прадаю);
  2. калі разбіраў ўтулку у пошуках п.1 (поўнасьцю не разабраў - пэўна трэба выбіваць трубку) выявіў невялікі дэфект: у трох месцах коцнуты гумавы пыльнік паміж целам ўтулкі ды барабанам. Калі тайваньцы мантавалі барабан, не прыціснулі да цэнтру выступаючыя сабачкі, якія і падмялі пыльнік. Паправіў сваей пераборкай, наколькі гэта было магчыма.

Барабан працуе добра, тарахціць гучна. Прабег прыблізна 300-400км, потым у запасе. Без 12мм воські ў камплекце, зразумела.

Кошт - 25 22$.

Прададзена.