Zyfix
Автор

Вывучу попыт на Manitou Evolver ISX-6 (2008MY), 230х70мм (9x2.75";). Унутраны дыяметр DU бушынгаў 12мм.

Купляў у мінулым годзе новым. Вельмі прыемная ў працы паветрана-масляная AM-DH класіка з вялікім аб'емам асноўнай камеры. Без дэфектаў і без гор. Адзіны нюанс і той візуальны - трохі шкрабнуў адно з вушак з аднаго боку і цяжкавата здымаюцца бушы. Карыстаўся разам з неапрэнавай абаронай штоку ад пылу і бруду і далёка не кожны дзень, у вялікі мінус не карыстаўся. Цалкам перабраў разам з маслам Motorex 10W, змазкаю Stendec у 07.2018, стаіць новы, фрэзераваны пад замову для лёгкага сэрвісу алюм. IFP-поршань. Аморт важыць ~510г. Настройкі (6 шт): rebound, main spring air valve, air assist, no-tools volume, LS compression, HS compression.
Кошт са свайго боку бачу добрым для пакупніка і прымальным для мяне ў выглядзе 125 115$. Можна разам з новым манітушным бушам (скразною ўтулкаю) даўжынёю 66мм за +9$. Актуальна на нявызначаны час, пакуль бачу на адным з сайтаў больш цікавы, больш складаны ў сэрвісе і больш дарагі аморт. Торг магчымы з аргументамі/спасылкамі на падобны аморт у падобным стане.

Неактуальна.

стальную спружыну Manitou 500(?)x3.0". Купляў у стане "б/у" за мяжой наўздагад, фірмовая маркіроўка зацёртая ў працэсе чужой эксплуатацыі. У апісаньні прадавец пісаў, што "цьвёрдасьць 450 або 500, выкарыстоўваў з амортам 222мм". Па факце да майго 222х70 X-fusion-а не падыйшла па даўжыні, таму што рэальная даўжыня спружыны = 167мм. Судзячы па віткам і таўшчыні гэта хутчэй за ўсё 500lbs. Унутраны дыяметр – 36мм (акрамя Маніту таксама падойдзе шмат якім Фоксам, Х-фьюжнам, Босам...). Сам не карыстаўся, але нанёс граверам мяркуемыя параметры на тарцах. Па тым кошце, па якім набываў, і прадам.
Кошт - 14$. Без торгу. Купляць толькі на сваю рызыку.

Прададзена.

манітушныя бушы 35х8мм, 1 пара. Для манітушак да 2011г.в. (пад унутраны дыяметр DU бушынгаў 12мм) і некаторых іньшых амортаў тых жа часоў. Купляў пра запас, амаль не карыстаўся. Не бачу праблемы у тым, каб паменьшыць іх шырыню, калі маеце адпаведны інструмэнт і рукі. 5$.

Прададзеныя.

Manitou_Evolver_ISX6_08_230x70mm_-photo2.JPG

Ап і дадаў для вывучэньня попыту Маніту Эвольвер 230х70мм.

Manitou_bushes_12x66mm_photo.jpg

Новыя фірмовыя манітушныя бушы 12х66мм са скразной воськай з нержавейкі, пад болт 8мм. Пры прамых руках і інструмэнце дэталькі адпілоўваюцца да патрэбных памераў. Пакуль што магу прапанаваць толькі пакупніку аморту (+9$).