visibility168
Сейчас 21 Июн 11:36 Завершено 9 ИюнСтарт 8 Июн 04:44Финиш 9 Июн 01:00

Трэк
https://nakarte.me/#m=8/54.21065/31.65161&l=O&nktl=uq02BH0gvup7G7_teP13kw

Пратакол
http://otmetka.net/cgi-bin/Results.pl?evid=1232

4-45 сустракаемся на старце. 5-00 ... 5-30 старт.

Як звычайна для тых хто ўжо ў базе дадзеных ранданёраў РБ (http://otmetka.net/members.html ) на звычайны SMS-Сервер (+375295061798) адаслаць SMS з нумарам пратакола: #1232

Хто пакуль што не ў базе, спачатку запоўніць анкету

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf4vuQhmmNo_8x15eq9oK_7PqrypJssSW-aZDh-eW1BJ1GXdQ/viewform"

Ініцыятар
Седнеў Канстанцін
Тел. +37529 8499476
Viber. +37529 2540832
E-mail: kostya1chemist@gmail.com

20240623_124421.jpg20240504_191606.jpg

Цікавасць брэвету у яго трансгранічнасці. І што Смаленск адзін з самых старых гістарычных гарадоў, калісь быў нават сталіцай Беларусі. Вельмі цікавы горад. У адрозненьне ад Масквы знаў і веча і Марбургскае права. Засталіся тапонімы кшталту ’Шкляная Гара’, рака Хмара па дарозе да Смаленску і г.д...

Што с трансгранічнай атмасферы і інфраструктуры:

  1. На ўезде у Расею паміж Мсціслаўскім і Хіславічскім раёнамі ёсьць памежны пост - патрэбен пашпарт

  2. На зваротным шляху дарогу на расейскай старане мабыць жадаюць знішчыць -- каля палутара кіламетраў пасля мяжы ператварылі у паласу перашкод з трымя рвамі з вадой - іх давядзецца абносіць па ўзбочыне. Грунтоўка паміж рвамі каравая, але ехаць магчыма. Гэтыя паўтара км -- самая цяжкая частка трэку. Ніякіх забараняючых шыльд перасякаць мяжу дзе заўгодны ні ў гэтым месцы ні ў іншых пакуль што няма.

  3. Шыльда у 7 км ад мяжы з расейскай стараны патрабуе насіць нейкі дакумент -

БЯРЫЦЕ ПАШПАРТ.

Хоць і Расея але ўсё ж замежжа. Ніякіх пастоў пакуль што няма на гэтай дарозе праз Шэйна.

Агульна-расейская ваяўнічая атмасфера? Чакаў нейкую прапаганду логіка-гістарычныга кшталту. Не адчуваецца. Выключна грашовая рэклама (ва всякім разе калі ехаў летась праз Красны і Смаленск. Сумы на фота леташніі. У гэтым годзе пабачым новыя кошты.

-==-=
Нейкую суму расейскіх грошай мець пажадана. На вадзічку ці якія прысмакі з крамаў. Кола агляду. Ці магчыма на білет пры сыходзе. Чыгунка Смаленск-Ворша ёсьць дастаткова цягнікоў"Ластаўка" 16-21 і 19-51 пры неабходнасьці каб пасьпець на апошні дызель Ворша-Горкі. Білет каля 1500 расейскіх. Гэтыя цягнікі ад Смаленску да Воршы без прамежкавых прыпынкаў. Ровар калі не замінае іншым магчыма трымаць стоячы каля выхаду безкаштоўна але папяржджваецца на касе і выдаецца безкаштоўны білет.

-=-=
GPS можа быть заглушаны. Асабліва ў Смаленску. Але неабходна быць гатовым да гэтага і ў іншых кропках шляху. У каго ёсьць, мае сэнс узяць компас і папяровую мапу. А калі няма -- таксама запісаць на паперу паслядоўнасьць каля дзясятка найбуйнейшых населеных пунктаў, адлегласьць паміж і напрамак па старанах сьвету - прагледзьце трэк перад брэветам.

--==
Калі на пад’ездзе да Смаленску з поўдня пачнуцца збоі GPS, пытаемся у мясцовых спачатку як праехаць да праспекту Гагарына (сучасны цэнтар Смаленску). Па ім на поўнач пакуль не пабачыце справа Махавую Башню (кшталту крамлёўскіх). Ад яе на паўночны захад, пытаючыся дзе кола агляду. Яго павінна быць бачна. Побач з Колам мясцовасьць па мапах выглядае як найбольш стара-аўтэнтычная частка Смаленскага Крамля. Потым як праехаць да чыгуначнага вакзалу. А з яго на Віцебскую шашу.
-=-=-=-
Па Віцебскай шашы кіруем на захад у напрамку Беларусі. На шашы каля 17 км ад вакзалу налева на поўдзень мае сэнс пабыць на Катыньскім мемарыяле. Унутар праз цэнтральны уваход з роварам не пускаюць... Каб пагледзець давядзецца прымкнуць ровар ля брамы. Але ... праехаўшы да так званых Козьіх гор (мабыць нейкі асабліва высокі бераг над Дняпром) - пакуль што не быў там... Магчыма з гэтай стараны можна будзе і з роварам да мемарыялу заехаць.

Каб пасля Смаленску зноўку запрацаваў GPS можа дапамагчы выключыць і зноўку уключыць смартфон. Ад кола агляду gps2sms хутчэй за ўсё не спрацуе. Але ад галоўнага уваходу ў катыньскі мемарыял можа і спрацаваць калі ў Вас будзе расейскі роўмінг. Зараз ён не вельмі дарагі нават з інтэрнэт роўмінгам, але патрэбна падключыць у правайдэра. Калі не будзе - дастаткова і традыцыйных фота Вас на кп ці трэку strava ў пошту арганізатара.

Дарогі акрамя кароткага памежнага адрэзку на зваротным шляху добрыя.