visibility370
Сейчас 9 Ноя 13:07 Завершено 19 ОктСтарт 19 Окт 07:15Финиш 19 Окт 21:00

Пратакол:
http://otmetka.net/cgi-bin/Results.pl?evid=1266 Для тых, хто ўжо ў базе ранданёраў, каб зарэгістравацца на гэты брэвет, на звычайны сэрвер
+375295061798 дасылаем #1266

Трэк з апошнімі удакладненьнямі (выдаліў большую частку грунтоў, засталіся толькі з’езды к крынічкам і невялічкі гравійны адрэзак на мяжы абласьцей ). Амаль увесь трэк - добры асфальт:

https://nakarte.me/#m=9/54.32970/30.70124&l=O&nktl=o1o100aUYSMMjVSIX4AyGg

=----=----===
АПІСАНЬНЕ ТРЭКУ, ЦІКАВОСТКІ

0 км. Горацкі Амфітэатр 2012г. пастройкі з яго авеянымі легендамі падземнымі сутарэньнямі

50 км. Гістарычны расстрэльны лясочак на поўначы Воршы, нейкі таямніча-несувымерны помнік на месцы пахаваньня, крынічка на выездзе з лесу. Ёсць зусім трышачку цьвёрдага роўнага грунту, але цікавасьць мясцовасьці пераважае.

55 км. Чым знакаміты 10-ты блок-пост? Што за назва нават для вуліцы? І дзе астатнія нумары? Мясцовасьць поўная таямніча-чыгуначна-гістарычнага каларыту.

75 км. Былы вайсковы гарадок, авіярамонтны завод і аэрадром Балбасава. Таксама цікавы аб’ект.

88 км. КП2 Трафімава Крыніца з купельлю і бяседкай нават са сьвятлом! Адкуль такія раскошы? Перад ёю новабеларускае "царскае сяло". Пасля - новабеларускія архітэктырныя дэкарацыі Александрыі

98 км. Дача Янкі Купалы.

105, 120 і 137 км. ВП 4159, 4186 і 3468. Суадносіны памераў помнікаў і колькасці ахвяраў с вп-5624 на 51 км.

111 км. КП3 Пантэлеймонава Крыніца з Купельлю. Улічваючы сэзон, пракладка трэку праз тры купелі якраз для AUDAX...

125 км. Мяжа Віцебскай і Магілёўскай абласьцей. Адрэзак трэку паміж Якаўлевічамі і Шэпелёўкай --- добрае адлюстраваньне таго, што менавіта абласныя іспалкомы плануюць мясцовыя дарогі... Таму не злуемся.

160 км. Калі вясковыя дарогі болей даспадобы - варыянт трэку - паварот на грунт пасля 160. Цяжэй але цікавей + краявіды:
https://nakarte.me/#m=9/54.20101/30.67657&l=O&nktl=GHxRHBodZ7XfDdWD072l6w

188 км. КП4 Горская Купель.

Ну і 201 км фініш КП5 Бібліятэка.

=----=----

Ініцыятар Седнеў Канстанцін
Тэлефон +37529 849 94 76
Viber +37529 254 08 32
e-mail kostya1chemist@gmail.com

Асноўны старт з Горак 7-30. С узыходам сонца каб поўнасьцю скарыстацца не вельмі доўгім дзённым сьвятлом.
Ранішняга цягніка з Воршы няма. Да Воршы лёгка выспацца ў начным цягніку з любога куточку Беларусі. Як выключэньне дазваляецца стартаваць 7-30 з Воршы ў бок Горак, паслаўшы просты 0. А як сустрэнемся каля Рудкаўшчыны, далей ехаць разам у патрэбным накірунку па трэку.
Цікавыя месцы. Гістарычны растрэльны лес на поўначы Воршы. Чыгуначны каларыт. Далей Балбасава - былы ваенны аэрадром. Далей нова-беларуска-архітэктурныя цікавосткі Александрыі. Далей па крынічках. Ну і дача Янкі Купалы. Месцы цікавыя.

 Папярэдні трэк 

https://nakarte.me/#m=9/54.48152/30.75551&l=O&nktl=x_pw6jU3DgH-__D3zx3T2w

Трэк 200км. 
 nakarte памылілася, чамусь падвоіла. Для азнаямленьня - хутчэй за ўсе буду мяняць паўднёвую частку Добрая-Паршына-Горы  160-184 км на чысты асфальт праз Горкі. Як праеду - зраблю пратакол otmetka.net да 10 кастрычніка.