Сейчас 13 Ноя 11:31 Завершено 1 НояСтарт 1 НояФиниш 1 Ноя

Чарговая, традыцыйная, штогадовая пакатушка па лясам-балотам.
Закідвацца на аўто да вёскі Дулебы.
Старт аўто з Менску у 6 гадзін. Каля 7.30 выкатваемся з вёскі Дулебы.
Кіламетраж каля 80 км будзе. АЛЕ!!! Пакатуха толькі для вычварэнцаў, каторыя любяць ровар на сабе цягаць.
Тэмп не спартовы, але і не спаць на хаду.
Лясы, возера, балотынг, брод, велапаносінг - абавязкова, мокрыя ногі - так.
Колькасць прыгодаў вельмі вялікая.
Кароткачасовыя прыпынкі на пад'есці, праз 20-30 км. Магчымы паўгадзінны перапынак на абед.
Патрабаванні да удзельнікаў: аўтаномнасць у ежы, пітве і навігацыі, шлем, святло.
Аўтаномнасць патрэбна каб на выпадак ранняга сходу дабрацца ці на фініш да машыны, ці на чыгунку. У балоце нікога не пакідаем.
Чыстая зменная вопратка каб ехаць пасля балот у машыне назад )