Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
Канчаткова абраны паўднёвы варыянт, Горкі-Магілёў-Бабруйск-Салігорск-Тураў-Мазыр-Гомель-Краснапольле-Крычаў.
-=-=
Трэк:
https://nakarte.me/#m=6/52.69636/29.75098&l=O&nktl=AhaA4y-nQqxp9rULQKVfwQ
Трэк пакуль што не пройдзены загадзя. Таму хто паедзе і не хоча рызыкаваць, дазваляецца аб’ехаць па добрых дарогах сьцёжкі каля Чырвонага возера ці ў іншых падобных месцах. І не ведаю ці дазволена праехаць праз Салігорскія тэрыконы і рыбаразводныя саджалкі - давядзецца ехаць як атрымаецца і магчыма аб’язджаць цікавыя але закрытыя месцы.
-=-=
Аб’яўлены пазаплан ад 14 ліпеня да 3 жніўня.
Я думаю ехаць пазапланам раней асноўнай даты і удакладніць яшчэ. А пакуль свабода у мелкіх падрабязнасьцях. Дазваляецца і адрэзак Бабруйск-- Салігорск праехаць і трышачку паўночней калі камусь Старыя Дарогі + Слуцк цікавейшыя за Глусск + Любань.
-=-=
Кантрольныя кропкі, зразумела, абавязковыя. І агульная адлегласьць: калі, напрыклад, у Салігорску будуць закрыты тэрыконы, дабраць кіламетры дзесь яшчэ...
-=-=
Пратакол:
http://www.otmetka.net/cgi-bin/Results.pl?evid=1331 Для папярэдняй рэгістрацыі хто ў базе на
SMS-Сервер (+375295061798) адаслаць SMS з нумарам пратакола: #1331
-=-=
Ініцыятар
Седнеў Канстанцін
Тел. +37529 8499476
Viber. +37529 2540832
E-mail: kostya1chemist@gmail.com
Калі хто хоча ехаць разам - пішыце ў каментарах падзеі ці на viber арганізатара.


Волга. Варыянт б1000 туды-абратна. Хутчэй жарт.
Але калі ёсьць жадаючыя пакатаць па маланаселенай Расіі да Волгі - і так можна
Поўдзень Беларусі, Салігорскія тэрыконы, Герадотава мора Палесься, Тураў, і вусьце Іпуці цікавей для мяне. Два падварыянты: цікавей Глусск (напэўна самы глухі кут Магілёўшчыны) ці болей вядомы гістарычны Слуцк.
https://nakarte.me/#m=7/53.15995/29.58618&l=O&nktl=ydhrPNB1uBHM-SGQVQ-TdA
Але, поўдзень Беларусі магчыма жарчэй летам а па Расеі - цяністыя лясочкі..
...Але, на поўнач ад трасы Ворша-Масква ў забалочаных расейскіх лясах больш хуткія і кусачыя камары....
Каму яшчэ цікава -- магчыма абмеркаваць у каментарах.
Адрэзачак Бабруйск - Старобін 171 км
першапачаткова праз Глусск (самы глухі кут Магілёўшчыны) і Любань
зараз думаю магчыма цікавей праз Старыя Дарогі + Слуцк
https://nakarte.me/#m=9/52.68970/27.53174&l=O&nktl=LhhvK-y2G8rM0-WXp0yOZg
І па максімуму ўздоўж вады Салігорскага вадасховішча.
Хаця і мала хто паедзе але хацелась найцікавейшы варыянт. У каго якія думкі? Абмеркаваньне каму цікава праз каментарыі.
Ночь ехать, день ехать. Первый ночлег вроде лучшее место оз. Белое (442-444 км трека, 52.32644° N, 27.69554° E ) . Тоже как и на Червоном, есть гостевые домики, но лучший пляж для купания. На Червоном домики больше для рыболовов и пикников, а вместо пляжа больше заросли.
Ініцыятар Седнеў Канстанцін
Тэлефон +37529 849 94 76
Viber +37529 254 08 32
e-mail kostya1chemist@gmail.com
Апошні рэкамендуемы трэк глядзі вышэй.^^
Цікавасьці: рукатворныя горы Салігорску, найвялікшае возера Палесься Чырвонае і іншыя азёры, пойма Прыпяці (Герадотава мора), старажытны Тураў, унікальны Гомельскі парк, вусьце Іпуці і шмат іншых прыгожых месц.
Выезд МАБЫЦЬ ў ноч у чацвер каля 20-30. Лёхка дабрацца. Акрамя Горак, дазваляецца старт з Воршы і Магілёву ў напрамку развязкі на 45 км трэку. Далей па афіцыйнаму трэку. Ён йшчэ будзе карэктавацца... Дарожкі вакол азёраў і тэрыконаў я набраў пакуль што толькі па мапе і будуць удакладняцца ці наогул мяняцца на асфальт.
Ноч + дзень ехаць і першы сон я для сябе планую недзе ў Жыткавічах ці на Чырвоным возеры.. Другі ў Гомелі. Бесперасадачны вагон 612б з Крычаву едзе да Мінску праз Горкі і Воршу праз паўгадзіны пасля 75 гадзін брэветнага часу (23-58 ў нядзелю).
Усе вышэйсказана -- пакуль што толькі першасны праект. Калі адкрыецца памежжа, магчыма замест тэрыконаў скатаць да "Трох Сясцёр"...