Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
26.06, 10.00 запрашаем вас да марскога брызу і помнікаў айчыннай старажытнасці!
Заслаўе – залатая класіка беларускага турызму. Гэта выразны і яскравы падручнік па гісторыі Беларусі ад "А" да "Я", разгорнуты ў маляўнічай прасторы: ад летапіснай крэпасці Рагнеды і Ізяслава, высланых сюды кіеўскім князем Уладзімірам - да вытворчых цэхаў сучасных мінскіх прадпрыемстваў.
Цудоўным дадаткам да падарожжа ў Заслаўе ў гэтыя памятныя дні стане агляд і экскурсія ў музей-дачу беларускага легендарнага пісьменніка Васіля Быкава. Музей-дача дае ўяўленне пра дачны побыт творцы ў 1985-1998 гг., пра тое, якім Васіль Быкаў быў у штодзённым жыцці. Таксама ў музеі захоўваюцца карціны, створаныя ўласнаручна В. Быкавым; малюнкі; чарнавікі; кнігі з аўтографамі і карціны, падораныя пісьменніку.
А на дэсерт – адпачынак і купанне на Мінскім моры, згадка пра якое ва ўсіх пакаленняў мінчукоў выклікае салодкую ўсмешку, а вусны самі паўтараюць за хваляй і ветрам – няхай жыве маладосць!