visibility1300
Сейчас 20 Апр 09:57 Завершено 27 Май, 2022Старт 27 Май, 2022 18:30Финиш 27 Май, 2022 21:30

Аглядная экскурсія "Мінск.Лепшае" - гэта велавандроўка па самых прыгожых, найбольш цікавых і яркіх мясцінах Мінска.

Знакамітыя помнікі, людзі і легенды горада - у адным туры.

Вас сустрэне эклектычны горад, у якім адначасова ўзносяцца ў неба шпілі старога горада і шкляныя офісныя высоткі, дзе пачарнелая ад часу драўніна старых прыватных дамоў суседнічае з мармурам сацыялістычных палацаў, дзе лагоднасць і цеплыня ліній барока кантрастуе з непрыступнасцю раскошнага сталінскага ампіру.

Знявечаны мінулымі войнамі і пажарамі, сёння наш галоўны горад зноў ззяе прыгажосцю і дагледжанасцю вуліцаў. Гіганцкія праспекты і ціхія вулачкі, агромністыя плошчы і ўтульныя дворыкі, зялёныя паркі прывітаюць вас і распавядуць вам аб тым, што тут дзеілася напрацягу апошніх тысячы гадоў.