visibility1216
Сейчас 2 Дек 17:17 Завершено 16 Июн, 2022Старт 16 Июн, 2022 19:00Финиш 16 Июн, 2022 22:00

16 чэрвеня, чацвер
19.00
Таямніцы Лошыцкага парка
Гэтыя алеі і паляны схаваліся ад горада на самым яго ўскрайку. Былы маёнтак Прушынскіх, знакамітая баляваннямі сядзіба графа Любанскага, месца загадкавай гібелі Ядвігі Кеневіч, сцежкі шпацыраў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, штаб па падрыхтоўцы дыверсантаў НКУС, месца сталінскіх растрэлаў і нарадаў нацысцкага штаба, база навуковых даследаванняў пад кіраўніцтвам сусветна вядомага акадэміка М. Вавілава... У гэтай прасторы надта шмат напластаванняў, хранометры зашкальваюць, асцярожней - каб не праваліцца ў часе, машына часу рызыкуе даць збой. Цені зніклых цягнуцца тут паралельна з жывымі, блукаюць згубленымі паркавымі сцяжынамі, мільгацяць між галля старых дрэваў... Чакаем вас, адважныя веладаследчыкі. Вяртанне ў XXI стагодзе гарантуем.
Працяг: 3 гадзіны
Падрабязней: http://mienskbiketour.by/
Нам заўсёды па шляху!
Ваш "Менскі Велашпацыр"
Фотаздымак і акварэль: Марыя Каралёва