Турызм і спорт у Беларусі. Свабодны сайт для планавання падзей спартыўнай і турыстычнай тэматыкі. Тут тыя, хто ганяе ва ўсю моц.
26 чэрвеня, нядзеля
11.00
!!! НОВЫ ФАРМАТ
Мінск - Прылукі (гістарычная экскурсія) - Воўчкавічы (батанічная экскурсія)
Наш маршрут пройдзе па землях Мiншчыны, якiя ў другой палове 19 стагоддзя належылi роду Гутэн-Чапскiх. Гэта таксама тэрыторыя Прылуцкага бiялагiчнага заказнiка, якi здзiвiць вас рознымi нетыповымi для Беларусi пародамi дрэў i сваiм ландшафтам. Некаторым дрэвам ужо сотнi год! Але нават самыя старыя дрэвы не змогуць пераўзыйсцi ўзрост старажытных тысячагадовых курганаў, якiя будуць трапляцца на нашым шляху.
Цiкава? Тады далучайцеся да нашай экскурсіі!
Працяг 35 км, ~ 5 гадзін
Магчымы пракат ровараў.
Падрабязней: http://mienskbiketour.by/
Нам заўсёды па шляху!
Ваш "Менскі Велашпацыр".