visibility1808
Сейчас 12 Дек 06:31 Завершено 28 Авг, 2022Старт 27 Авг, 2022 20:33Финиш 28 Авг, 2022 23:33

У абмеркаваньні выказвайце пажаданьні на наступны раз калі будзе гэты брэвет (9 верасня 2023).

Даволі складана але цікава... тры найвялікшыя камяні Беларусі... гістарычныя месцы.. эвалюцыя мяжы...

Уважліва чытаем апісаньне ніжэй. Спампоўваем галоўны трэк (з анонсу у самым нізе). Пры неабходнасьці дадатковыя трэкі па апісанньні. Рэкамендавана спампаваць усё і адчыніць у праграме кшталту Osmand.

Рэгістрацыя як звычайна - глядзіце ніжэй у анонсе.

Дата 27 жніўня (суббота)
Регістрацыя і інструктаж на старце: 20:00 – 20:33

Сьветлавыя прыборы! Пажадана дубляваныя. Шалом!

Час старту: 20:33 – 21:03
Брэвет зачыняецца 28 жніўня 23:13

Старт:
Горкі, помнік Якубоўскаму

Фіниш: Горкі, Гармата Для навічкоў правілы:
https://sites.google.com/view/randonneby/%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%B8%D0%BB%D0%B0/%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B2%D0%B8%D0%BB%D0%B0-%D0%B1%D1%80%D0%B5%D0%B2%D0%B5%D1%82%D0%BE%D0%B2?authuser=0

Картка ўдзельніка хто не ў базе
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf4vuQhmmNo_8x15eq9oK_7PqrypJssSW-aZDh-eW1BJ1GXdQ/viewform

Папярэдняя смс рэгістрацыя (для тых хто ў базе дадзеных http://otmetka.net/members.html ) на СМС-Сервер (+375295061798) отослать СМС : #983

Пратакол
http://otmetka.net/cgi-bin/Results.pl?evid=983

GPS-трэк (ссылка на трэк) - у абмеркаваньне падзеі ці
адметкі на КП з дапамогай GPS2SMS (адлюстроўваюцца ў пратаколе) - абавязкова.

Лагістыка: да Воршы лёгка з любога кутка чыгункай. Потым апошні дызель у Горках 19:24. Зваротны шлях гэтак жа прыблізна ці цягнік N612б у панядзелак 1:12 з Горак --- у Мінск зварот 5:40.

Ініцыятар Седнеў Канстанцін
Тэлефон +37529 849 94 76
Viber +37529 254 08 32
e-mail kostya1chemist@gmail.com sednevkv@mail.ru

20220812_204715.jpg20220812_200038.jpg20220812_195912.jpg20220812_200949.jpg20220812_203227.jpg

0 км. КП0. Маршал Якубоўскі. Пасьпяхова ваяваў у другую сусьветную. Камандаваў нейкі час усімі войскамі Варшаўскай Дамовы пасьля. З маленькай вёскі да маршала --- як там абіралі камуністы вядома але ва всякім разе волю і здольнасьці мець трэба. Пашана.

●●●

51 км. Хуценька праехалі Воршу. АЗС. Апошняя (калі не адхіляцца ўбок) перад Віцебскам. Набіраем вады. Я павязу 3 літра. 2×0.75л флягі + 1.5л дадаткова бутэлька квасу. Хто дома не пад’еў лепш у Воршы адхіліцца і пад’есьці на чыгуначным вакзале -- там ёсьць звычайная ежа у адрозненьні ад вычварэнств с АЗС...

●●●

72.7 км. Як опцыя для вялікіх аматараў прыгодаў самы шык будзе заехаць ЎНАЧЫ у Смаляны. Усі фота вышэй --- адтуль. Калі хто зацікавіцца прапаную магчымы трэк 8 км.
https://nakarte.me/#m=14/54.59417/30.05386&l=O&nktl=SnlH70GFLF6cHPNB3DMWpg

Пралезьці да самога Белаго Ковелю на востраве праз існуючы нават зараз роў. Трэк даходзіць да рва, але далей да самой вежы я не палез, крукам з поўдня сьцежка больш зарослая (апошняе фота вышэй гэтага тэксту) але ёсьць масток. З усходу няма мастка але чысьцей. Ці вінтавая лесьвіца касьцёла... Хто адважыцца палезьці па ёй ў гэтую руіну ўначы? Касьцёл за зачыненай брамай, якая лёгенька адчыняецца. На браме цэтлік "пагражае абвалам"... Што лічыцца мяне, то ўначы ў Смаляны не паеду.

●●●

87.5 км. Паварот галоўнага трэка направа да Чортавага Камяня. Калі набярэцца некалькі чалавек, пажадана ехаць разам каб не турбаваць шмат разоў месьцічаў у Рясна сабачым брэхам. Ці наогул неэтычна перціся па вёсцы ўначы? Хто лічыць неэтычным, ці пабойваецца чарцей і сабакаў у крайнім выпадку мінуе гэты паварот і пашыбае далей з Р15 на Р25, паслаўшы адметкай для кп1 простае смс 1 без каардынатаў... Але месца цікавае, гэты камень другі па памерах у Беларусі і улічваючы, што ён Чортаў завітаць да яго лепш уначы....

●●●

153.2км. Бешанковічы. Наплаўны мост таксама цікавы аб'ект.

●●●

171 км. КП2. Вялікі Камень. Найвялікшы у Беларусі.

●●●

226.6км. КП3. Чыгуначны вакзал Віцебску. Рэшта шляху па Віцебску як заўгодна. Таксама на трэку памечаны першая і апошняя АЗС.

●●●

292 км. Высокае. Ёсць некалькі цікавых аб’ектаў... Для аматараў. АЗС на выездзе 294 км.

●●●

297.1 км. Эстакада. Далей на 298.2 км нам спатрэбіцца налева. А нельга. І небясьпечна праз 6 палос. Таму на 297.1 км пралазім пад эстакадай і 1 км па ўскрайку насустрач патоку.
Рэканструкцыя магчымага шляху беларускага авангарду 1514 году. Дзесь наперадзе ворагі. Таму не прэм сразу на мост а трышачку убок....

●●●●

306.8 км. КП4. Набіраемся поўнасьцю моцы ад трэцяга ў найвялікшых камянёў Беларусі. І кіруем ўздоўж Дняпра назіраючы за войскам на іншым беразе.

●●●

312.7 км. Каму цікава паслухаць пляск вады на Кабяляцкіх парогах неабавязковы давесачак 2.8 км да галоўнага трэку налева...

https://nakarte.me/#m=14/54.53632/30.46942&l=O&nktl=fkvcI-zgs6lU4ms7nGaJeQ

Хуткую плынь мы назіралі і з супрацьлеглага берагу але гучна толькі тутака. На жаль у гэтым годзе цішэй за леташні - больш подзарасло ля берагу. Гэта месца летась...

20220821_194412.jpg

Месца дзе насамрэч адбывалісь асноўныя падзеі, дзе маскавітаў скінулі у раку Крапіўну, запрудзіўшы яе іх целамі было каля гэтага КП5 :
https://be.m.wikipedia.org/wiki/%D0%A4%D0%B0%D0%B9%D0%BB:%D0%90%D1%80%D1%88%D0%B0%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D0%B1%D1%96%D1%82%D0%B2%D0%B0.svg

Спадзяюся, усе ведаюць старажытныя назвы народаў. Тэрмін Белая Русь узнік прыкладна пасля 1600. Да гэтага краіна звалась Літва. Сучасная Літва звалась Жмудзь ці Жамайція. Русьсю звалісь мясцовасьці з цэнтрам у Кііве. А ваколіцы Масквы звалісь Моксель ці Масковія.

●●●

323.2 км. Помнічак што на фота усталяваны не на сапраўдным месцы гістарычнай падзеі 1514 году. Каго ён зацікавіць, то дадаткова 2.25 км (агулам у абое канцы) налева ад галоўнага трэку...
https://nakarte.me/#m=16/54.92991/34.72985&l=O&nktl=ZxDVyHymn3lvlip1PmDXhw

Паводле летапісаў за уцалелымі маскавітамі гналіся 8 літоўскіх міль (каля 60 км). ... І мы пагонім столькі да наступнага КП6. У Дуброўна можна добра падсілкавацца у двух шавермах 330.0 і 331.4 км трэку. Есьць крамы і некалькі калонак з вадой на вуліцах.

●●●

347.2 км. Праехаўшы Пагодзіна направа з н2701 на н2734. Жудасная дарога. Пясок. Вязка. 10км у гадзіну.... Але надзейна і бясьпечна. Хто захоча, можа ехаць да Ляхаўкі наступнай дарогай праз Пуцяціна - там меньш пяску але больш вострых каменьчыкаў - ненашмат хутчэй але ёсьць рызыка пашкодзіць шыны.
Можна ехаць па н2701 і далей. Направа пасьля Ірвеніцы. Прапанаваны шлях

https://nakarte.me/#m=9/54.41790/31.11876&l=O&nktl=20UjYowh93zgAZhXY8rCmg

Гэты шлях трышачку даўжэй але гэта цьвёрды грунт. Палявыя дарогі і аніякага пяску. У дождж там цяжка але gismeteo прадказуе суха на нядзелю.. з гэтым трэкам найбольшая рызыка што поле могуць раптоўна перапахаць і давядзецца цыклакросам па пахаце.

●●●

364.5 -- 365 км асноўнага трэку. 4 разы што быў у гэтым месцы, gps памыляўся туды-сюды на больш 50 метраў. Майце на ўвазе. Звычайна на адкрытай прасторы памылка 5 м. У лесе 30 м. Кіруйце па трапе. У большасьці выпадкаў даводзілась ехаць трышачку на поўнач ад трапы на картах Osmand і трэку.

20220813_204450.jpgIMG-c8d3dcf50fdadd870498c9a917aac644-V.jpgIMG-5c4ac5937327a313ac767f3500356d3f-V.jpg

З захаду Беларусі город Гародня а з усходу рака Гародня. Цікава паназіраць за сымбалічнай эвалюцыяй маста у гэтым месцы.
Апошні час ён нават і паловы ракі не перакрывае і са шчылінай. І шлях пазарастаў. Раней жа мост быў салідны, "мяжа на замку". Толькі труба застаецца нязменнай.

Сувязь ля самой ракі ня вельмі ўстойлівая, таму КП6 для смс на пагорку над ракой.

Вяртаемся у Горкі да фінішнага КП7 - гарматы. Калі ровар брудны на вуліцы Вакзальнай ёсьць нізенькая калонка з вадой (адмечана на трэке). Таксама ёсьць некалькі калонак больш зручных калі паехаць ад фінішу на паўночны захад па Савецкай (не памечаны).

Велабрэвет намінальна 400 км. 410 спатрэбілася каб пабыць усюды.. Будзе цяжка. Калі здарыцца дождж, стане нават вельмі цяжка, асабліва апошняя чвэрць. Суворае кросс-кантры на >10%.... Начное КК 87-99 км. Удзень 298-302, 306-308, 347-369, 377-395. Агулам каля 46 км. Але, зразумела, лягчэй чым нашым продкам у 1514 у гэтых мясьцінах...

АЗС шмат дзе далёка ад трэку і прыдзецца даволі шмат вады цягнуць каб не адхіляцца. Калонкі і калодзежы па мапах ненадзейна - яшчэ удакладню...

Першая трэць уначы. Месяца на небе ня будзе -- на гэтую ноч будзе схаваны пад Чортавым камянём. Калі стане занадта жахліва ў цемры, завітайце да чарцей і пагрукайце па камяні каб усталявалі месяц на месца. Але майце на ўвазе што чэрці не заўсёды у добрым настроі...

Трэк https://nakarte.me/#m=8/54.50514/30.35522&l=O&nktl=Ytd82j2qmENchgC0BtOa6A

Пратакол
http://www.otmetka.net/cgi-bin/Results.pl?evid=983 Для тых хто з вопытам рэгістрацыя як звычайна #983. Для навічкоў брэвет будзе цяжкаваты.