visibility2620
Сейчас 15 Дек 10:05 Завершено 8 Окт, 2022Старт 8 Окт, 2022 06:45Финиш 8 Окт, 2022 20:57

Чарговая, традыцыйная, штогадовая пакатушка па лясам-балотам.
Старт на цягніку 712Б Мінск — Віцебск 06:45, да станцыі Крупкі.
Тэмп "не матрас"(не меней 15 км/г у лесе, не меней 20 км/г на накатаных/палепшаных дарогах), але і гнаць хутчэй за 25 не планую.
Адлегласць каля 130 км.
Лясы, азёры, балоты, "карчы", пясочак.
Разбаўлены асфальтам і "грэйдэрамі" бо:

балотынг, велапаносінг - абавязкова, мокрыя ногі - так;
колькасць прыгодаў вялікая
Кароткачасовыя прыпынкі на пад'есці, праз 30-35 км. Паўгадзінны абед на АЗС.
Патрабаванні да удзельнікаў: аўтаномнасць у ежы, пітве і навігацыі, шлем, святло. Чахол на ровар.
Дынаміку і расклад руху буду вытрымліваць, бо трэба пакідаць запас часу на балоты і форсмажоры.
Хто зусім не утрымлівае тэмп - пакідаем - назад да электрычкі, бо цягнік чакаць не будзе.
Фініш:
Дызель з п.п.Стаялава да ст. Несета - 20.02. Ці сваім ходам яшчэ +12 км асфальта, паглядзім па абставінам. Там сядаем на цягнік у 20.57 ( 743Б Магілёў — Мінск)