Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
Прапануем не цяжкі і прыгожы маршрут да Станькава. Тэмп лёгкі.
Спачатку едзем да Прылукаў, паглядзець прыгожы палац (хто не бачыў) Гуттен-Чапскіх. Далей накіроўваемся ў Фаніпаль, дзе фоткаемся каля Трансформера. Потым педалім у Станькава, радзіму Кароля Чапскага, глядзім Бібліятэку, фоткаемся, робім абед на альтанцы ў парку.
Па дарозе будуць некалькі крам, таму шмат ежы з сабою не бярыце, можна дакупіць.
Потым едзем да Дзяржынска і, хто хоча, садзіцца на электрычку да дому. Хто не хоча - едзем на крынічкі ў Юцкі. Набяраем вады і едзем да дому.
Калі ехаць да Дзяржынска - шлях каля 55 км. Калі потым сваім ходам вяртацца да дому- каля 100 км.
Калі будзе сілы і час - паглядзім нейкую браму і сядзібу, Мінскае гарадзішча і раку Мену, адкуль Мінск пачаўся.
Трэк тут: https://t.me/ab_klub