Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
Вельмі насычаны і прыгожы маршрут на захад ад Мінска, а для гэтага трэба раніцай прачнуцца)
"Хто рана ўстае, таму Бог падае" (с)
Пачынаем пакатуху з прыгожага палаца Агінскага ў Залессі. Потым кацім паглядзець трошкі больш адрэстаўраваны Крэўскі замак і новую вежу на гары. Паглядзелі? Пафоткалісь? Едзем глядзець адзін з аб'ектаў ЮНЭСКА ў Беларусі, пра які мала хто памятае! Ну а там недалёка і Гальшанскі замак. Даўно яго не бачылі, апошні раз пару гадоў таму. Трэба, трэба паглядзець 😀
Паглядзелі? Пафоткалісь? Купілі магніцік? Едзем глядзець незвычайныя немецкія могілкі Першай сусветнай вайны з вялізарным Арлом! А там і рукой падаць да дома, дзе нарадзіўся Нобелеўскі лаўрэат aka прэзідэнт Ізраіля שמעון פרס😁
Пасля вялікай колькасці цікавостак, фотак і ўражанняў едзем на цягнік на Мінск, а па дарозе купаемся Заходняй Бярэзіне! +2 км і мы на станцыі электрычкі!
Трек тут: https://t.me/ab_klub/26129