Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
У адрозненьні ад звычайных брэветаў юбілейны толькі аднойчы. Мэдалёў хопіць. Іх на Беларусь 60, а ўдзельнікаў пакуль што каля 40.
Мэдаль 6 EUR. Таму на старце збіраем по 20 беларускіх рублёў.
18-00 22 ліпня зьбіраемся на старце каля гарматы, ЖД Вакзал Крычаву. Па 20 беларускіх на медалі. Фота.
18-15 старт.
Новы трэк:
https://nakarte.me/#m=8/53.03192/31.20221&l=O&nktl=fz0dLnimmkEQ3ewriOlD9A
Зьмены:
Начны Б400 патрабуе плянаваньня. Трэба добра ведаць колькі часу даюць сьвятло Вашы ліхтарыкі... і мець запасныя. Дзе браці ваду і ежу і г.д... Таму на канчатковы трэк нанесена шмат дадатковай інфармацыі. Прапаную прагледзіць і прадумаць стратэгію...
Ад Крычаву да Гомлі добрая шаша. У Чэрвені і Слаўгарадзе можна дакупаць у крамах ў цэнтры. Дазваляецца і аб’ехаць гэтыя гарады па кальцавых каму больш падабаецца АЗС. Але я прапаную взяць нешта на старт каб не спыняцца і першы прыпынак зрабіць у Доўску якраз на кп1.
===
110.4 км КП1. Пасля кальца ў цэнтры Доўску крама (да 22-00 - не пасьпеем) і АЗС (адчынена заўсёды).
Далей АЗС 176.2км (ноччу праз вакно) і далей у самой Гомлі некалькі АЗС пасля 190 км. Таму ў Доўску набіраем поўныя флягі. У вёсках па трасе назіраецца нешта кшталт калодзежаў але ўначы лазіць туды пад сабачы брэх....
Начныя крамкі і кафэшкі ў Гомлі далёка ад трэку. Бліжэйшая ёсьць на ЖД Вакзале BurgerLux. Піцца, бургеры, напоі 24/7. 1км дадаткова давядзецца ехаць, зьвярнуўшы направа з 198.9 км трэку на пр. Пабеды і вяртаньне на трэк да парку па пр. Леніна. Піццу калі свабодна абяцаюць за 10 хвілінаў. Што датычыцца мяне - набяру больш з дому і ў Burger не планую...
200.75 км = КП2 Скульптуры з Сабачкамі.
Спасылка на парк ніжэй - трышачку шкада што праезд не ўдзень, але по іншаму з чыгуначным раскладам складаней будзе.... Па музеях не паходзіш... але на брэвеце часу на гэта заўсёды няма. А архітэктуру на золку пагледзець магчыма....
Парк даволі прыгожы і калі ў каго ёсьць дастаткова часу, затрымацца ў ім цікава на некалькі гадзін нават без музеяў.
Пасля сабачак дадаткова пакатаць па неберажнай да прагулачнага прычалу - зьвярнуцца да сабачак - скатаць наверх да заходняга куточка парку да кола агляду і толькі потым ехаць далей па трэку - ад сабачак зноўку ўверх да галоўнага палацу і праз высокі пешаходны мост на ўсходні бераг.
=
202 -- 206 км. Кросс-кантры. Пераважна добры цьвёрды грунт паркавых сьцёжак. Месцамі трышачку макравата, трышачку пясочак... Таму з’ехаўшы з пешаходнага маста ўніз прапаную папяровай сурвэтачкай абцярэць пралезлы алей з ланцужку каб пясочак не чапляўся. А на 206 км абмахнуць наліплы пясочак і дадаць новага алею на зваротныя 200 км...
Каму 4 км лёгенькага КК не даспадобы, пасля сабачак дазваляецца аб’ехаць парк па М8(Пралетарская) --- М10(Фрунзэ) праз мост і далей на н4901 на асноўны трэк.
Але тады вы мінуеце карабельную бухтачку, потым утульны пляжык на прыгожым Валодзькіным возеры дзе Іпуць уліваецца у Сож і шмат іншага з духу гэтых мясьцінаў...
==
Зваротны шлях ідзе па добраму асфальту, але ад Гомлі (200 км) да Краснапольля (343 км) аніводнай АЗС. Пераважна лес. Вада месцамі ёсць у калёнках у нешматлікіх населеных пунктах - я пазначыў на трэку. Вады хапае але лепш ведаць дзе яна ёсьць і мець запас. І некалькі крамак з заяўленым часам працы.
310 км КП3. Крынічка.
=
372.8 км ...Аб’езд праз часовы пантонны мост у Чэрвені.
Кантрольныя пункты зьмяняцца ня будуць. Карэкціроўкі у межах населеных пунктаў. Даўжыня трэку зьмянілась не істотна.
Таму на otmetka.net змен ня трэба.
ПРАТАКОЛ
http://www.otmetka.net/cgi-bin/Results.pl?evid=1096
Хто першы адправіць #1096 ACP на +375295061798 мае найлепшы шанец на юбілейны Б400 медаль
Калі ёсьць вопыт катаць брэветы, прапаную пашырыць свае далягляды аж да Гомлі.
Ноч па добрай шашы з вялікай колькасьцю АЗС. Золак на Сожы ў досыць цікавым парку. Зварот па дзікаватых лясных мясьцінах з добра адчувальным духам прыроды. Адселеныя чарнобыльськія мясцовасьці беларускага Палесься на мяжы з Браншчынай.
ЛАГІСТЫКА На старт да Крычаву легка дабірацца з Воршы (адпраўленьне 14-59) і Горак (16-02) дызэлем N6537 з прыбыцьцем у Крычаў 17-55 якраз на старт на жд вакзал. Пажадана фінішаваць у Крычаве да дызеля 17-56 у нядзелю. Часу амаль суткі. Хто спазьніцца - N612 Крычаў-Гродна ў 23-58.
З Магілёву дызель з адпр. 14-51, які ў Крычаве 17-14. Гадзінку да старту пачакаць. Зварот Крычаў-Магілёў ёсьць 18-05 і 21-32.
ПРАТАКОЛ
http://www.otmetka.net/cgi-bin/Results.pl?evid=1096
Хто першы адправіць #1096 ACP на +375295061798 мае найлепшы шанец на юбілейны Б400 медаль
ТРЭК (састарэлы - абнавіць на новы зверху)
https://nakarte.me/#m=5/49.78126/30.62988&l=O&nktl=tJH2_JY9oN_ofCFXexIEKg