visibility730
Сейчас 14 Окт 08:18 Завершено 19 Авг, 2023Старт 19 Авг, 2023 10:40Финиш 19 Авг, 2023 21:00

Паедзем купацца на кар'еры!

Калі: субота а 10.40 (19.08)
Дзе сустракаемся: Чыгуначная станцыя Анусіна (54°2′59″N, 27°13′27″E)
Адлегласць: каля 90 км
Хуткасць: сярэдняя - 16-18 км/г

Хацеў я ўжо адпачыць на выходных, пакуль горача ды і ўсе паехалі на Соль Палесся.

Але прапанавалі скатаць на Гайдукоўскія кар'еры недалёка ад Мінска пакупацца!

Ну трэба ехаць, чаго дома сядзець? =) Тым больш, што кар'еры вельмі прыгожыя ды і паедзем мы ў бальшасці не па асфальце, а ўздоўж Мінска-Вілейскага канала і па лясных дарожках!

Месца сустрэчы такое, бо некаторыя паедуць усё сваім ходам, некаторыя даедуць трошкі элькай. Хто захоча паехаць сваім ходам, пішыце @mygodridesabike, паедзем разам.

Кропак сходу шмат, пачынаючы ад Вязынкі і да Заслаўя.

Трэк і запіс тут: https://t.me/ab_klub/72