visibility431
Сейчас 16 Окт 11:22 Завершено 11 МайСтарт 11 Май 09:00Финиш 11 Май 23:00
20240430_160355.jpg20240503_144803.jpg20240430_184933.jpg20240508_220543.jpg

УДАКЛАДНЕНЫ ТРЭК:

https://nakarte.me/#m=9/54.17359/31.25928&l=O&nktl=ssA4JxtMJWq2g9hlIEAgNg

Што зьмянілася?

  1. У Чавусах часткова разабралі паўночны мост паміж Ленінскай і Калініна вуліцамі. Я ехаў верыфікаваць трэк --- пралез праз будаўнічую пляцоўку, але лепш выехаць з Чавусаў праз паўднёвы мост (той па якому і ўехалі). Удакладнены трэк я так і набраў - в'езд і выезд з Чавусаў праз паўднёвы мост. Хто хоча лазіць з лясікам падпахай па прыстаўных лесвіцах можа паспрабаваць састарэлы трэк.

=
2. Наставіў дадатковых сэрвісных кропак. Трышачку працягнуў трэк вакол касьцёла ў Мсціслаўлі -- да спраўных вадзяных калонак ззаду касьцёла. Кафэшка у Чавусах лепш за азс... Ежу лёгка весьці, але вады патрабуецца значна больш.

Прапаную прагледзіць трэк і наперад спланаваць дзе вы будзеце спыняцца па ваду і іншае. У крамы заходзіць -- марнаваць час. На жаль, зараз большасьць вадзяных калонак патрабуюць везьці з сабою нейкі важыль.... Як памечаны вадзяныя калонкі? Скарочана.

вкн, вку, вкд, вкз - не патрабуючая важылю спраўная Вадзяная Калонка адпаведна з поўНачы (вкн), усходу(вку), поўДня(вкд), захаду(вкз). Большасьць патрабуе - да скарачэньня дадаецца "-в".
"-нп" --- не працуючая калонка -- памеціў каб не спяняцца задарма. У Горках з вялікай колькасьці калонак па трэку толькі адной зараз магчыма скарыстацца без таго каб весьці з сабою важыль...

Узор скарочаньня:
вку-в ---- з усходу ад трэку маецца вадзяная калонка, для якой патрабуецца весьці важыль... Да назваў крам дададзены час працы. Не ўсі азс працуюць 24/7!

Кропак на гэтым трэке стала столькі, што кантрольныя кропкі трышачку блытаюцца сярод сэрвісных...

Таму раю запамятаць характэр прамежкавых кропак.

КП1. Помнік Мсціслаўцу у Мсціслаўлі. Пераблытаць помнік з сэрвіснай кропкай кшталту АЗС, калонкі ці крамы складана

КП2. Чавусы. Эўраопт - на самой справе там ужо "Капеечка" направа ад дарогі з трэкам, але адрэдагаваць otmetka.net без того чтобы пісаць праграмісту немагчыма. Налева ад трэка там кафэ "Пікнік" -- магчыма цэнтар досугу Чавусаў. Столікі як ўнутры так і знадворку -- нашмат лепш чым на АЗС на ўезде у Чавусы. КП2 у самым аддаленым ад уезду ў Чавусы куску трэку.

КП3. Грымячая Крыніца. Ну Крыніцу на палянцы з бяседкай не пераблытаем з крамай ці калонкай.

Старт КП0. Амфітэатр.
Фініш КП4.Бібліятэка. Не пераблытаць. Медалі на фінішы каля бібліятэкі.

==
3. Па першапачатковаму плану брэвет быў на 5 траўня. Але большасьць з Горак не захацелі на Пасху і таму перанесена на

11.05.2024.

Гэта галоўная дата.
Але улічваючы жаданьне альтэрнатывы, пазаплан магчымы цягам усяго траўню.

===
4. Акрамя кароткага грунтовага з'езду да грымячай крыніцы добры асфальт. Месцамі халміста.

==
5. Медаль хто хоча сабе выкупіць 22 беларускіх рублі у гэтым годзе. Амалагацыя 3 беларускіх рублі. Агулам 25

Медалі не праз шмат месяцаў як было раней а адразу на фінішы.

5 траўня - Пасха. Таму па жаданьні большасьці патэнцыйных ўдзельнікаў пераносіцца з 5-га на 11-е траўня.

Пачатак каб пасьпець даехаць на старт з аршанскага дызелю.

9-00 .... 9-20 - рэгістрацыя на старце
9-20 .... 9-30 - старт

Прыгожы трэк (састарэлы, спампуйце новы вышэй) стралою па добра вядомым мясьцінам. На otmetka таксама гэты трэк праз мост у стане рамонту.

https://nakarte.me/#m=9/54.03477/31.31598&l=O&nktl=CsBR1bg9INQr85YzolEcxw

Пратакол
http://www.otmetka.net/cgi-bin/Results.pl?evid=1140

Регистрация для внесённых в базу данных рандоннёров РБ (http://otmetka.net/members.html ) на СМС-Сервер (+375295061798) отослать СМС : #1140

Картка ўдзельніка хто не ў базе
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSf4vuQhmmNo_8x15eq9oK_7PqrypJssSW-aZDh-eW1BJ1GXdQ/viewform