visibility299
Сейчас 27 Июл 03:27 Завершено 24 ИюнСтарт 23 Июн 04:30Финиш 24 Июн 01:00

Напрасіліся праехаць на 7 ліпеня.
Калі ласка, далучайцеся.
4-50 --- 5-00 сустракаемся на старце
Пасля 5-00 старт.

Папярэдняя рэгістрацыя #1172 на звычайны сэрвер (+375295061798)

Пратакол
http://www.otmetka.net/cgi-bin/Results.pl?evid=1172

20240525_190102.jpg20240522_175204.jpg20240602_173629.jpg

Трэк:
https://nakarte.me/#m=8/54.44309/31.22459&l=O&nktl=JOY5v_hG0uEyI0xhaBaycQ

Протокол:
http://www.otmetka.net/cgi-bin/Results.pl?evid=1165

Рэгістрацыя на брэвет #1165 на звычайны смс-сервер (+375295061798). Ад 4-30 да 5-00 у нядзелю 23 чэрвеня зьбіраемся у Горках каля Амфітэатру.

  5-00 і пасля - СТАРТ.

Ініцыятар Седнеў Канстанцін
Тэлефон +37529 849 94 76
Viber +37529 254 08 32
e-mail kostya1chemist@gmail.com

20240602_155540.jpg20240602_154432.jpg

Па жаданьні патэнцыйных удзельнікаў першапачатковы варыянт б300 Зелянуха заменены на трансгранічны варыянт трэку праз Смаленск і Катынь.

90% асфальт, пераважна добры.

9% добрых цьвёрдых грунтовак па вельмі цікавых ландшафтах. Вузкія калёсы без абмежаваньняў - я праехаў усе азёрна-балотныя мясьціны ноччу на 30 мм шынах але і больш вузкія падыйдуць.

Сапраўды вялікіх калдобін, пяску, торфакрошкі і г.д., дзе трэба спешыцца ці ехаць меньш за 10 км/гадзіну -- агулам меньш за 1%.

Нейкая дадатковая цікавасць брэвету у яго трансгранічнасці. І што Смаленск адзін з самых старых гістарычных гарадоў, калісь быў нават сталіцай Беларусі. У адрозненьне ад Масквы знаў і веча і Марбургскае права. Засталіся тапонімы кшталту ’Шкляная Гара’ і г.д...

Што с трансгранічнай атмасферы і інфраструктуры:
1.камеры на слупе адразу пасля пгт Леніна
2. дарогу на расейскай старане мабыць жадаюць знішчыць -- каля палутара кіламетраў пасля мяжы ператварылі у паласу перашкод з трымя рвамі з вадой - іх давядзецца абносіць па ўзбочыне. Грунтоўка паміж рвамі каравая, але ехаць магчыма. Гэтыя паўтара км -- самая цяжкая частка трэку.
3. шыльда у 7 км з расейскай стараны патрабуе насіць нейкі дакумент - БЯРЫЦЕ ПАШПАРТ. Хоць і Расея але ўсё ж замежжа. Ніякіх пастоў пакуль што няма на гэтай дарозе праз Шэйна.

Агульна-расейская ваяўнічая атмасфера? Чакаў нейкую прапаганду логіка-гістарычныга кшталту. Не адчуваецца. Выключна грашовая рэклама.

-==-=
Нейкую суму расейскіх грошай мець пажадана. На вадзічку ці якія прысмакі з крамаў. Кола агляду. Ці магчыма на білет пры сыходзе. Чыгунка Смаленск-Ворша ёсьць 17-08 і 19-46 пры неабходнасьці каб пасьпець на апошні дызель Ворша-Горкі. Білет каля 1500 расейскіх. Гэтыя цягнікі ад Смаленску да Воршы без прамежкавых прыпынкаў. Ровар калі не замінае іншым магчыма трымаць стоячы каля выхаду безкаштоўна але папяржджваецца на касе і выдаецца безкаштоўны білет.

-=-=
GPS можа быть заглушаны. Асабліва ў Смаленску. Але неабходна быць гатовым да гэтага і ў іншых кропках шляху. У каго ёсьць, мае сэнс узяць компас. А таксама запісаць на паперу паслядоўнасьць каля дзясятка найбуйнейшых населеных пунктаў, адлегласьць паміж і напрамак па старанах сьвету - прагледзьце трэк перад брэветам.

--==
Калі на пад’ездзе да Смаленску з поўдня пачнуцца збоі GPS, пытаемся у мясцовых спачатку як праехаць да праспекту Гагарына (сучасны цэнтар Смаленску). Па ім на поўнач пакуль не пабачыце справа Махавую Башню (кшталту крамлёўскіх). Ад яе на паўночны захад, пытаючыся дзе кола агляду. Яго павінна быць бачна. Побач з Колам мясцовасьць па мапах выглядае як найбольш абярэжаная частка Смаленскага Крамля. Потым як праехаць да жд вакзалу. А з яго на Віцебскую шашу.
-=-=-=-
Па Віцебскай шашы кіруем на захад у напрамку Беларусі. На шашы каля 17 км ад вакзалу налева на поўдзень мае сэнс пабыць на Катыньскім мемарыяле, праехаўшы да так званых Козьіх гор (мабыць нейкі асабліва высокі бераг над Дняпром) - пакуль што не быў там... На мяжы з Беларусьсю на Віцебскай шашы пост ёсьць -- могуць спытаць пашпарт.
-=- У Ліёзна варочаем на поўдзень на Арэхаўскую шашу. У Бабінавічах ад крамы налева.

-=--=-
Пачынаецца кросс-кантры. На мапах наступныя 20 км выглядаюць трышачку жахліва, але на самой справе большасьць гэтага шляху - вельмі прыемныя цьвёрдыя грунтоўкі кшталту паркавых сьцёжак. Як у гайчыку понад Верхнім Акадэмічным Возерам у Горках. Пакацім з асалодай.
-=-=-=
Сьцёжка з большага двухкалейная -- г.з. катаюць людзі на легкавіках. Адрэзак паміж Зяленскім і Сітненскім вазёрамі -- малазаметная аднакалейная сьцёжка па дне канаўкі няяснага паходжаньня (прапахалі?), на мясцовасьці направа ўбок ад паўзучай ежавікі -- адрэзак па трэку пасля ежавічнай развілкі -- на вузкіх шынах можа быць не вельмі. Хто прапусьціў гэтую развілку з паўзучай дзікай ежавікай, можа аб’ехаць Сітненскае возера з поўначы па даўжэйшай і меньш цікавай але лягчэйшай дарозе.
-=-=-=
З гістарычных месцаў у дадатак да Катыні датычныя да таго ж гістарычнага перыяду 30-х гадоў месцы надзвычай масштабных торфараспрацовак з нумарнымі пасёлкамі. Калісь тут працавала больш за дзесяць тысячаў толькі працаўнікоў толькі на здабычы торфу.. ( http://www.dubrovno.by/?p=16218 ). Куды іх столькі потым падзелася? Магчыма ў Катынь.

-=-==-

  Дарожкі нехта перыядычна чысьціць, але сваеасабліва. Калі падае дрэва на сьцёжку, у яго абразаюць частку, якая на сьцёжцы. Застаюцца збоку тырчаць вострыя даволі моцныя сукі у бок сьцёжкі. Даволі небясьпечна для раварыстаў. Калі з’ехаць са сьцёжкі у такое на хуткасьці больш 25 км/г, можа быць і насьмерць. Некаторыя (найбольш небясьпечныя)  з гэтых месцаў я памеціў на трэку. Пры першам праездзе усяго КК адрэзку прапаную быць уважлівым і не гнаць хутчэй за 15 км/г. Разагнацца хутчэй лёгка, але не трэба. Дарожкі раўнюсенькія, без ямак, толькі месцамі трышачку падраныя нейкімі жывёлінкамі -- на дзікоў не падобна, хутчэй на дробных мядзьведзяў ці  барсукоў, якія шукалі ядомых каранёў.

-==- У каго ногі адчувальныя да травы, магчама неабходны высокія гетры ці нават для найбольш зарослага адрэзку сярод балот пасля пасёлку N10 апрануць джынсы.... ёсьць крапіва, маліна і месцамі адзінкава баршчавік. Я праязджаў і ў кароткім -- трышачку адчуваецца, але агульнай асалоды ад цікавай мясцовасьці не псуе. Шмат камароў. Але калі не спыняцца, то не чапаюць.

!!!!

АГОНЬ НА ТАРФЯНІКАХ ЗАПАЛЬВАЦЬ НЕЛЬГА НАВАТ У СЫРУЮ ПАГОДУ
!!!!

-=-=-=-=
Быў у распрацоўцы і варыянт трэку дзе больш лясоў і балот. Не даязджаць ў Беларусь па Віцебскай шашы а звярнуць на поўдзень ад Рудні (РФ) на 168 км і далей да пасёлку N10 праз Шубкі - Любавічы - Сярэдкі - Цэгельня(РФ) - Горбава-Інтэр(Беларусь) - Выхадцы(Беларусь). Гэткі audax я паглядзеў на мясцовастці -- большасьці не спадабаецца -- цяжкія балоты, дзе давядзецца пешшу цягнуць ровар. Дзве фота ніжэй з глыбокімі каляінамі з вадой, глыбіня якіх больш за роварнае кола --- гэта адтуль, а не з прапанаванага трэку -- не пужайцеся. А камары там чамусьці вельмі злосныя... Для вялікіх аматараў партызанскіх троп магчыма гэты адрэзак неяк на іншы раз.
-=-=-=-=

Ёсць некалькі цікавых будынін 30-х гадой ў Асінторфе. У Доброўна добрая шаверма. Каму трэба пасля брэвету як найхутчэй у Воршу, магчыма можна і мадыфікаваць для іх самыя апошнія 12 км трэку пасля Савы у бок Воршы.

20240522_194859.jpg20240614_205503.jpg20240521_133621.jpg20240504_202140.jpg20240504_200142.jpg20240516_212222.jpg

Дзве фоткі з глыбокімі каляінамі вышэй пасля "пакуль..." гэта НЕ з трэку. Не пужайцесь. Гэта з іншага месца расейскай мяжы паміж "Цэгельня" (РФ) І "Горбава 1" ці "Інтэр" са стараны Беларусі.
-=-
Вывучэньне спросу на такую мясцовасьць ад AUDAX ранданёраў. Каму цікава - пішыце у каментарах.
-=-
Наступня дзве фоткі - як расейцы перакапалі грунтоўку паміж беларускай мяжой і Шэйна. На трэку. Фура ўжо не праедзе, а ровар абносіцца збоку.
-=-
Шыльда пра памежную зону каля 7 км ад мяжы.
-=-
Паступава ствараецца атмасфера памежжа...