Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
Традыцыйна пачатак чэрвеня для флэшаў, але каманды сабраць не ўдалося. І, ў той жа час, засталіся жадаючыя праехаць 200, якім гэта не атрымалася ў траўні. Таму і аб’яўлены гэты раней на запланаваны б200 у канун дня раварыста 3 траўня.
Нейкая дадатковая цікавасць у трансгранічнасці. І што Смаленск адзін з самых старых гістарычных гарадоў, калісь быў нават сталіцай Беларусі. Засталіся тапонімы кшталту ’Шкляная Гара’ і г.д...
Што с трансгранічнай атмасферы і інфраструктуры: камеры адразу пасля пгт Леніна, дарогу паступова мабыць жадаюць знішчыць праз рвы, шыльда у 7 км з расейскай стараны патрабуе насіць нейкі дакумент - БЯРЫЦЕ ПАШПАРТ. Хоць і Расея але ўсё ж замежжа. Ніякіх пастоў пакуль што няма на гэтай дарозе праз Шэйна.
Агульна-расейская ваяўнічая атмасфера? Чакаў нейкую прапаганду логіка-гістарычныга кшталту. Не адчуваецца. Выключна грашовая рэклама. Ва ўсякім разе ў Красным дакуль даязджаў тэстуючы трэк.
Нейкую суму расейскіх грошай мець пажадана. На вадзічку ці якія прысмакі з крамаў. Ці магчыма на білет пры сыходзе. Чыгунка Смаленск-Ворша ёсьць 17-08 і 19-46 пры неабходнасьці каб пасьпець на апошні дызель Ворша-Горкі. Білет каля 1500 расейскіх. Гэтыя цягнікі ад Смаленску да Воршы без прамежкавых прыпынкаў. Ровар калі не замінае іншым магчыма трымаць стоячы каля выхаду безкаштоўна але папяржджваецца на касе і выдаецца безкаштоўны білет.
Застаюцца і пытаньні...
Але думаю аніякіх праблем не будзе. Хто мае - піша strava. Хто мае роумінг - паспрабуе з адметкай. Але першы і апошні кп каля Амфітэатру пасылаем sms ўсі каб otmetka.net зрабіла пратакол. Селфі на фоне гадзінніка с датай на Смаленскім чыгуначным вакзале па старадаўнім брэветным даінтэрнетаўскім традыцыям...
Акрамя палутаракіламетровай паласы перашкод паміж мяжой і Шэйна (вельмі дрэнная грунтоўка, у трох месцах перакапаная рвамі) усюды добры асфальт.
=-=-=-=-=-=-=-=-
Рэгістрацыя #1154 на смс-сервер (+375295061798)
Пратакол:
http://otmetka.net/cgi-bin/Results.pl?evid=1154
Трэк для спампоўваньня:
https://nakarte.me/#m=13/54.77249/32.02749&l=O&nktl=Tos5tdRNQxDuf_sJTAbBjQ
Камусь мабыць лягчэй спасылка на google-maps для маршруту праз Смаленск (шлях па Горках там не зусім па трэку і КП не падпісаны - ня ведаю як заставіць google maps зрабіць тое што трэба і не рабіць тое што не трэба - не паказваць альтэрнатывныя пуці і не мяняць іх з улікам пробак...)
https://maps.app.goo.gl/yDWuBsargZGiDuCr6
Ініцыятар Седнеў Канстанцін
Тэлефон +37529 849 94 76
Viber +37529 254 08 32
e-mail kostya1chemist@gmail.com
9-00 .... 9-20 збор на старце. Пасля 9-20 старт. Час абраны каб маглі дабрацца магчымыя ўдзельнікі з Аршанскага дызелю.