Сейчас 6 Окт 22:26 Начало через 5 днейСтарт 12 ОктФиниш 12 Окт

Чарговая, традыцыйная, штогадовая пакатушка па лясам-балотам. Юбілейная 15-ая. Можа і апошняя з цыкла...
Зноў мяняю фармат. Закідвацца на аўто да вёскі Дулебы. Магу узяць на борт 4 чалавекі з роварамі. У гэтым годзе зламаў нагу, слабы фізічны стан, таму кіламетраж каля 80 км будзе. АЛЕ!!! 2 балотынга. Пакатуха толькі для вычварэнцаў, каторыя любяць ровар на сабе цягаць.
Тэмп не спартовы, але і не спаць на хаду.
Лясы, азёры, балотынг, брод, велапаносінг - абавязкова, мокрыя ногі - так.
Колькасць прыгодаў вельмі вялікая.
Кароткачасовыя прыпынкі на пад'есці, праз 20-30 км. Магчымы паўгадзінны перапынак на абед.
Патрабаванні да удзельнікаў: аўтаномнасць у ежы, пітве і навігацыі, шлем, святло.
Трэк будзе падобны да двух радыалак у два балоты. Аўтаномнасць патрэбна каб на выпадак ранняга сходу дабрацца ці на фініш да машыны, ці на чыгунку. У балоце нікога не пакідаем.
Чыстая зменная вопратка каб ехаць пасля балот у машыне назад ))