Вэлясыпэдныя дарожкі ў Мeнску пакуль існуюць толькі на паперы

SnuS
Автор

"Сэзон ад сэзону ў беларускіх гарадах раварысты застаюцца абмежаванымі ў руху па вуліцах. Вэлясыпэдныя дарожкі лёгка пазначыць, як гэта зроблена да прыкладу ў цэнтры Вільні, альбо адмыслова ўладкаваць уздоўж Сьвіслачы. Але ўлады аддаюць перавагу аўтамабільнаму, а не гэтаму экалягічнаму сродку транспарту. На цэнтральных менскіх вуліцах карыстацца роварам забаронена. Ці будуць тут перамены?

Эўрапейская любоў да ровараў пранікне ў Беларусь празь Белавескую пушчу. У гэта вераць беларускія ўдзельнікі праекту, які яны рэалізуюць сумесна зь філіяй Варшаўскай акадэміі фізычнага выхаваньня ў Бялай-Падлясцы. Адна вэлясыпэдная артэрыя мае злучыць польскую й беларускую часткі пушчы. Пры гэтым на беларускім баку трасы раварыстам павінен быць забясьпечаны такі самы сэрвіс, які ёсьць у Польшчы. Завяршыць працу ў гэтым сэзоне не ўдалося.

"Беларускія ўлады ставяцца да ровара абыякава", — з жалем зазначае экспэрт у пытаньнях турызму Мікалай Шайко зь Берасьця.

— Мы, калі пад’яжджалі да Равэнсбургу, то мэр гораду прыехаў за 20 кілямэтраў на ровары і сустрэў нас разам з групай. Тут жа, калі была афіцыйная дэлегацыя, немцы прыяжджалі на роварах, мы абышлі ўсіх — ад аблвыканкаму да райвыканкаму, шукалі, хто мог бы на роўні намесьніка старшыні ці старшыні сесьці й паехаць, каб сустрэць гэтаксама, як нас сустрэлі. Такія зьдзіўленыя вочы — за каго вы мяне, маўляў, прымаеце. Вось так.

— Яны проста прывыклі езьдзіць на іншамарках."

Полный текст статьи - http://www.naviny.by/ru/content/rubriki/1-ya_gruppa/obschestvo/27-10-04-2/

:-/Да, всё печально, приходится делить дороги с авто, но мы тогда сворачивам куда-нибу и едем через лес, поле, луга - так можно и воздухом свежим подышать, себя обезопасить от водил и посмотреть достопримечательности!

Видел велодорожку вдоль трассы Минск-Брест, она начинается от кольцевой дороги и идёт параллельно обочине до водохранилища Птичь. Да, но она так сделана "корявенько", что ехать по ней одно мучение, да и за 2004 год, она пришла в упадок (не ухаживается). ,-)