Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
Адразу папрашу мадэратараў паставіць тэму важнай да канца тыдня. Дзякуй!
Дык вось: Запрашаю усіх ахвотных у нядзелю, 18 красавіка, сабрацца па адрасе: паварот на філіял БГУ, раён Курасоўшчына, гаражны кааператыў "Магістральны" а 15 гадзіне з мэтай дапамогі фэдэрацыі. Дабірацца можна аўтобусамі: 28, 30, 40, 47, 52, 88, 90, 104,
Сэнс: неабходныя валанцёры для бухтаваньня вяровак, пераборкі мелачоўкі, перасоўваньня рэчаў, падліку і перапісу снаряжэньня і іншыя няцяжкія работы, якой хопіць усім.
Валанцёрам гарантуецца гарбата ў тэрмасах, печыва і магчыма буду плянаваць бурштынавы напой у патрэбнай колькасьці. Адным словам кампанія будзе задаволена.
Для ўдакладненьняў месца, часу і магчымасьцяў тэлефануйце: (029) 261-21-88 (Юрась)
п.с. могуць падыходзіць гоншчыкі, якія згубілі нейкія рэчы, аднак тыя былі знойдзены і захоўваюцца ў "бюро знаходак" https://poehali.net/forum/baraholka/ostalnoe/bjuro-nahodok/
Нагадваю наноў, а то ніхто не адгукнуўся, нажаль.........
......нажаль ня ведаю колькі браць піўка :-(
Здаецца ніхто ня прыдзе - сумна.......
Тэма зачынена.
Нечакана на тусьняк прыйшоў адзін толькі Саша Радзько (РАЕ), вялікі яму дзякуй за дапамогу зьмены масла ў генератарах!
Ад піва ён чамусь адмовіўся! :]