2/08: Мінск Лі Харві Овальда: велаэкскурсія-сочка

Raman
Автор
LOGO+infaPartnery2019-2

Мінск Лі Харві Освальда: велаэкскурсія-сочка (ПРЭМ’ЕРА)

2 жніўня, 18-30
кошт 10 р. папярэдне, 15 р. у дзень экскурсіі
старт - ад велапраката CityBike (вул.Кастрычніцкая, 16)
запіс у групу: +375297040018
fb, вк – Менскі велашпацыр
www.mienskbiketour.by

Кім насамрэч быў гэты загадкавы залётны матылёк? Чым ён займаўся ў нашым горадзе больш двух гадоў? Якія крамы наведваў? Дзе харчаваўся, весяліўся, працаваў? З кім сябраваў? І ці насамрэч - гэта ён здзейсніў злачынства, што агаломшыла ўвесь свет? На гэтае пытанне мы наўрад ці знойдзем адказ у гэты вечар, але як жа гэта цікава - пракаціцца па мінскіх штодзённых маршрутах Лі Харві Освальда, паблукаць па “ўзорным сацыялістычным горадзе” яго часоў, даведацца, як ён пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай, і… зірнуць на яго вокам агента КДБ! Запрашаем на самую дэтэктыўную велаэкскурсію гэтага лета!

бліжэйшыя экскурсіі “Менскага велашпацыра”:
2.08, 18.30 Мінск Лі Харві Освальда
7.08, 18.30 Первая экскурсия НА ЭЛЕКТРОСАМОКАТАХ по Минску (бесплатно)
9.08, 18.30 Таямніцы Лошыцкага парка
10.08, 22.00 Неба над Мінскам
14.08, 18.30 Таямніцы Пушкінскага пасёлка: пешаходная экскурсія
15.08, 19.00 Мінск габрэйскі: пешаходная экскурсія
22.08, 18.30 Мінск. Аглядная
25.08, 14.00 Мінск новапакутнікаў: пешаходная экскурсія

ІП Абрамчук Р., УНП 192201977