Апоўначы ў Лошыцкім парку: сцежкамі паркавых прывідаў

Nachnaya_1000.jpg

26, 07, 2016 Зменена дата экскурсіі! Апоўначы ў Лошыцкім парку: сцежкамі паркавых прывідаў

Гэтыя алеі і паляны схаваліся ад горада на самым яго ўскрайку. Былы маёнтак Прушынскіх, знакамітая баляваннямі сядзіба графа Любанскага, месца загадкавай гібелі Ядвігі Кеневіч, сцежкі шпацыраў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, штаб па падрыхтоўцы дыверсантаў НКУС, месца сталінскіх растрэлаў і нарадаў нацысцкага штаба, база навуковых даследаванняў пад кіраўніцтвам сусветна вядомага акадэміка М. Вавілава... У гэтай прасторы надта шмат напластаванняў, хранометры зашкальваюць, асцярожней - каб не праваліцца ў часе, машына часу рызыкуе даць збой. Цені зніклых цягнуцца тут паралельна з жывымі, блукаюць згубленымі паркавымі сцяжынамі, мільгацяць між галля старых дрэваў... Чакаем вас, адважныя веладаследчыкі. Вяртанне ў XXI стагодзе гарантуем.

26 ліпеня
пачатак : 22:00
Збор групы - каля цэнтральнага ўваходу ў парк (з боку Камвольнага камбіната)
неабходны: велаліхтар !
кошт: 70 - тыс. папярэдне,
100 тыс. - у дзень экскурсіі
зніжка 20% для студэнтаў, пенсіянераў, работнікаў культуры

ЗАПІС ВЫКЛЮЧНА ПА ТЭЛЕФОНЕ +37529 8969785

арганізатар – майстэрня экскурсій “Менскі велашпацыр”
падрабязнасці:
www.mienskbiketour.by
вк, фб - Менскі велашпацыр
+37529 8969785
велаэкскурсіі ў ліпені’2016

12.07 (mar), 18.30 "A travers Minsk, en français, à vélo": tour de ville en l'honneur de la fête nationale française
(12.07 (aт), 18.30 "Па Мінску, па-французску, на ровары": аглядная велаэкскурсія на французскай мове ў гонар нацыянальнага свята Францыі)
18.07 (пн), 18.30 Мінск Габрэйскі (прэзентацыя маршрута, бясплатна)
19.07 (ат), 18.30 "Я хацеў бы спаткацца з Вамі..." на ровары: менскімі шляхамі Багдановіча
26.07 (пт), 22.00 Апоўначы ў Лошыцкім парку: сцежкамі паркавых прывідаў

ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977