Таямніцы Лошыцкага парку: велаэкскурсія са збоямі ў машыне часу

Raman
Автор
Losyca9haLipienia.jpg

Таямніцы Лошыцкага парку: велаэкскурсія са збоямі ў машыне часу.
Гэтыя алеі і паляны схаваліся ад горада на самым яго ўскрайку. Былы маёнтак Прушынскіх, знакамітая баляваннямі сядзіба графа Любанскага, месца загадкавай гібелі Ядвігі Кеневіч, сцежкі шпацыраў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, штаб па падрыхтоўцы дыверсантаў НКУС, месца сталінскіх растрэлаў і нарадаў нацысцкага штаба, база навуковых даследаванняў пад кіраўніцтвам сусветна вядомага акадэміка М. Вавілава... У гэтай прасторы надта шмат напластаванняў, хранометры зашкальваюць, асцярожней - каб не праваліцца ў часе, машына часу рызыкуе даць збой. Цені зніклых цягнуцца тут паралельна з жывымі, блукаюць паралельнымі паркавымі сцяжынамі, хаваюцца па цёмных паркавых закутках, мільгацяць між галля старых дрэваў... Чакаем вас, адважныя веладаследчыкі. Вяртанне ў XXI стагодзе гарантуем.
9 ліпеня (серада), 19-30, збор – каля велапракату “Велатрэк” (унутры парку)
Кошт – 40 тбр – папярэдне, 65 тбр – у дзень экскурсіі
Арганізатар – “Менскі велашпацыр”
Працягласць – 2 гадзіны
Падрабязнасці:
www.mienskbiketour.by
fb, вк - Менскі велашпацыр
+375297040018
ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977