Велаэкскурсія “Легенды і міфы мінскіх нефармалаў 1980-х"

Raman
Автор
Strocau18krasavika.jpg

гарадская велаэкскурсія
“Легенды і міфы мінскіх нефармалаў 1980-х: канон Дзмітрыя Строцава”
У рамках Фэста экскурсаводаў
бясплатная велаэкскурсія
ад “Менскага велашпацыра”
18 красавіка, субота
пачатак – 19:57.
працягласць – 1 гадз. 49 хв.
удзел бясплатны
запіс па тэл. 8029 7040018
вк, фб - Менскі велашпацыр
www.mienskbiketour.by
www.fest-guides.by

“… Аднаму мінскаму мастаку была зроблена пункцыя галаўнога мозга, у якім быў знойдзены старажытны трактат, дзе сцвярджалася, што сем кананічных і адзіннаццаць некананічных цудаў свету знаходзяцца ў Менску, назва якога паходзіць ад старажытнага волата, які аднойчы перапраўляўся цераз раку і пашкодзіў сабе меніск…”
“Гонкі” і “цялегі”, якія распавядалі адзін адному і сваім прыезджым гасцям удзельнікі арт-суполкі “Беларускі клімат”, з цягам часу склаліся ў цэльны сюрэалістычны экскурсійны маршрут, які тлумачыў гарадскую прастору, напаўняў яе новым, хай сабе і крыху вар’яцкім метафізічным сэнсам. Паэт Дзмітры Строцаў распавёў “Менскаму велашпацыру” гэтае сівое паданне, гарадскую таямніцу, у якую мы пасвяцім і вас, нашыя велагосці, у гэты цудны вечар.