Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
Мінск графа Чапскага - гэта вандроўка па мясцінах, звязаных з легендарным мінчуком, чыноўнікам і бізнэсмэнам, закаханым у родны горад, дзякуючы якому правінцыйны Мінск набыў сталічны глянец і бляск. За час працы Караля графа Гутэн-Чапскага (1890-1904) на пасадзе гарадскога галавы ў Мінску з'явілася электрычнае святло, першы грамадскі транспарт (конны трамвай), прытулак для бяздомных, дабрачынны ламбард; гарадскі вадаправод быў значна пашыраны, у парку пачаў працаваць велатрэк з пракатам ровараў і ўжо ствараўся праект гарадской каналізацыі... Можна доўга пералічаць справы, зробленыя Чапскім для горада, можна доўга называць яго паспяховыя і амбіцыйныя праекты, можна доўга апісваць мясціны ў горадзе, звязаныя з яго жыццём, - ды ці не лепей адзін раз з'ездзіць на экскурсію?
Арганізатар – “Менскі велашпацыр”
Старт – 29 траўня, чацвер, 18-30, ад велапраката “Адпачынак” на наберажнай Свіслачы насупраць Траецкага прадмесця (удзельнічаць у экскурсіі можна на любым ровары).
Працягласць – 2, 5 гадзіны.
Кошт – 75 тбр; 15 % зніжка студэнтам, пенсіянерам, работнікам культуры, сябрам “Мінскага роварнага таварыства” (зніжка не плюсуецца).
Група – не болей 15 чалавек.
Падрабязнасці:
www.mienskbiketour.by
vk.com/mienski.vielaspacyr
facebook.com/mienski.vielaspacyr
+375297040018
ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977