Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
Велаэкскурсія “Мінск графа Чапскага”
Паходзіў з нямецкага княскага роду, вучыўся ў Піцеры, Тарту, Германіі, валодаў загараднымі рэзідэнцыямі, але лічыў сябе карэнным мінчуком і ўклаў у калісьці правінцыйны горад усе свае сілы і сродкі. Граф Чапскі, уладальнік і мадэрнізатар бровара "Багемія" (цяпер "Аліварыя"), заснавальнік гарадскога транспарту і віноўнік электрыфікацыі горада, ініцыятар стварэння шпіталяў для мінскіх прастытутак і адукацыйных курсаў для цяжарных жанчын, атлант-пераўтваральнік, якому Мінск даўно ўжо вінны помнік з назвай вуліцы ў прыдачу, - герой нашай велаэкскурсіі па Мінску канца XIX ст.
30 ліпеня, чацвер
АДЗІН РЭЙС У СЕЗОНЕ!
старт - 18-30 ад ст.м. Няміга
Кошт – 70 тбр – папярэдне, 100 тбр – у дзень экскурсіі
зніжка 20% для студэнтаў, пенсіянераў, работнікаў культуры і ўсіх, хто ўжо ездзіў з намі ў платныя публічныя велаэкскурсіі ў гэтым сезоне!
(у кошт не ўключаны пракат ровараў)
Пры папярэдняй замове – магчымы пракат ровараў
(80 тыс./ увесь час экскурсіі, з дастаўкай)
Працягласць – 2, 5 гадзіны
Мова - беларуская
Падрабязнасці: www.mienskbiketour.by
fb, вк - Менскі велашпацыр
+375297040018
ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977
ужо на наступным тыдні - расклад нашых велаэкскурсій на жнівень!