Raman
Автор
afisha3.jpg

Мінскія хіпаны - гэта экскурс у разняволена-валасатыя шасцідзесятыя і семідзесятыя. Тутэйшая моладзь, пачуўшы на замежных радыёхвалях, што глушыліся спецслужбамі, музыку новага часу, вырашыла стварыць свае "Бітлз" і "Лед Зэпелін". І канешне, нічога ў іх не атрымалася, бо захацелася спяваць па-свойму. Так узніклі "Песняры", сабраныя Уладзімірам Мулявіным па мінскіх тусовачных клубах... Нашая вандроўка - па мясцінах баявой славы беларускага і не толькі рок'н'ролу: месца першага канцэрту "Мроі", модныя бітніцкія танц-пляцоўкі, месца загадкавага забойства Славы Максакава, сцяна Цоя, легендарныя тусовачныя месцы: сквер Грыцаўца, Брадвэй, Зялёны пад'езд, Памыйка і інш... Рыхтуйце шузы і клёшы - дзеці кветак вяртаюцца ў горад!
Арганізатар – “Менскі велашпацыр”
Старт – 30 траўня, пятніца, 18-30, ад велапраката “Адпачынак” на наберажнай Свіслачы Траецкага прадмесця (удзельнічаць у экскурсіі можна на любым ровары).
Працягласць – 2, 5 гадзіны.
Кошт – 75 тбр; 15 % зніжка студэнтам, пенсіянерам, работнікам культуры, сябрам “Мінскага роварнага таварыства” (зніжка не плюсуецца).
Група – не болей 15 чалавек.
Падрабязнасці:
www.mienskbiketour.by
vk.com/mienski.vielaspacyr
facebook.com/mienski.vielaspacyr
+375297040018
ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977

XipanyLipien4.jpg

Рок’н’рольная велаэкскурсія “Мінскія хіпаны”: “Паслухайце дзеткі, чым займаліся вашыя бацькі…”.
Велашпацыр па найбольш вядомых тусовачных месцах мінскіх хіпі 60-70-х гг. пад музыку “Бітлз”, Элвіса Прэслі, Уладзіміра Мулявіна і “Лявонаў”, “Алгарытмаў”, “Пінгвінаў”, “Зодчих”, Лявона Вольскага і “Мроі” і інш.
23 ліпеня, старт - 18-30 ад велапраката “Адпачынак” каля Менскага замчышча (наберажная Свіслачы насупраць Траецкага прадмесця)
Кошт – 50 тбр – папярэдне, 75 тбр – у дзень экскурсіі (у кошт не ўключаны пракат ровараў)
Пры ўмове папярэдняй аплаты – магчымы пракат ровараў за 85 тыс./3 гадзіны.
Працягласць – 3 гадзіны
Мова - беларуская
Падрабязнасці: www.mienskbiketour.by
fb, вк - Менскі велашпацыр
+375297040018

ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977