Велаэкскурсія з пахам хмелю "Мінск графа Чапскага"

Raman
Автор
CzapskiCzerven3.jpg

Велаэкскурсія “Мінск графа Чапскага” з наведваннем піўзавода “Аліварыі” – мы зазірнем у Мінск канца XIX ст., калі нашым гораданачальнікам становіцца надзвычай энэргічны, багаты, амбіцыйны і патрыятычна настроены малады чалавек з вядомага графскага роду Чапскіх. Калі напачатку сваёй кар’еры Караль Чапскі наклікаў на сябе мноства падазроных папрокаў ад недаверлівых гараджанаў, то ўжо праз дзесяць з лішкам год яго ставілі ў прыклад іншым гораданачальнікам Расійскай Імперыі за яго ўменне любіць свой горад і развіваць яго за ўласныя грошы. Чапскі, дзякуючы свайму жывому, творчаму розуму, прыхільнасці да Мінска і выдатнаму таленту фінансіста здолеў ператварыць Мінск у сапраўды еўрапейскі, культурны, камфортны для жыцця горад. Па мясцінах, звязаных з кіпучай дзейнасцю графа Чапскага – нашая велавандроўка. Сапраўднай разынкай экскурсіі стане наведванне старога бровара, які належыў Чапскаму, (сёння - піўзавод “Аліварыя”). Супрацоўнікі музея піўзавода правядуць нас па старых завадскіх карпусах часоў Чапскага, пазнаёмяць з тэхналогіяй варэння піва і вядома ж, узгадаюць самога графа і яго час, калі гісторыя завода толькі распачыналася. Экскурсія па “Аліварыі” для ўдзельнікаў велаэкскурсіі – бясплатная.
Арганізатар – “Менскі велашпацыр”
Старт – 18 чэрвеня, серада, 18-30, ад велапраката “Адпачынак” на наберажнай Свіслачы насупраць Траецкага прадмесця.
Працягласць – 3 гадзіны.
Кошт – 75 тбр; 15 % зніжка студэнтам, пенсіянерам, работнікам культуры, сябрам “Мінскага роварнага таварыства” (зніжка не плюсуецца).
Падрабязнасці:
www.mienskbiketour.by
+375297040018
ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977

А дегустация будет? :А дегустация будет? :P А дегустация будет?

Raman
Автор
CzapskiLipien6.jpg

Велаэкскурсія “Мінск графа Чапскага” з наведваннем піўзавода “Аліварыі”
Падарожжа ў Мінск канца XIX стагоддзя, калі правінцыйны губернскі горад пачаў пакрысе набываць рысы еўрапейскай сталіцы.
30 ліпеня, старт - 18-30 ад велапраката “Адпачынак” каля Менскага замчышча (наберажная Свіслачы насупраць Траецкага прадмесця)
Кошт – 50 тбр – папярэдне, 75 тбр – у дзень экскурсіі (у кошт не ўключаны пракат ровараў)
Пры ўмове папярэдняй аплаты – магчымы пракат ровараў за 85 тыс./3 гадзіны. (колькасць ровараў абмежавана)
Удзельнічаць у экскурсіі можна на любым ровары
Працягласць – 3 гадзіны
Мова - беларуская
Уваход у музей піўзавода “Аліварыя” для ўдзельнікаў велаэкскурсіі - бясплатны
Падрабязнасці: www.mienskbiketour.by
fb, вк - Менскі велашпацыр
+375297040018

ІП Абрамчук Р.М. УНП 192201977