Некалькі гадоў таму Антоль прыблытаўся да Гандзі Кундзеліхі. Яна з месяц, а мо і болей, ляжала ў псіхічцы ў Навінках, бо ёй усё мроілася, што яна анёл, і ўсім пра гэта казала. Ажно пакуль старэйшы брат не адвёз яе ў бальніцу. І пасля нібыта паздаравела, пенсію выправіла за другую групу інваліднасці. Пра анёла ўжо не ўспамінала.
Ну і прыбіўся да яе Падшыванец. Гаспадарку завялі: свінню, курэй. Агарод пасадзілі. Усё як мае быць. Падшыванец Гандзю на сваім ровары вазіў, на раме. У краму, на пошту па пенсію. Гандзя шчаслівая была. Але часам бачылі яе з сінімі плямамі пад вачыма. Не давала Гандзя грошай Падшыванцу на гарэлку. Ён і вучыў яе жыццю, ажно пакуль не прыехаў аднойчы брат з Мінска і не навёў парадак у гэтай хаце. За каўнер выцягнуў Падшыванца на вуліцу, услед выкінуў ягоны ровар, транты. Прыгразіў: з’явішся да Гандзі — ногі пераламаю. Паўвёскі бачыла, як Антоль уцякаў з прымаў. Без нагавіц, але на ровары, і сабачка Улля ўслед гаўкаў і кусаў за лыткі.

Віктар СУПРУНЧУК
Лёгкі чалавек

Раварыст ездзе на дамбе ў Легазпі, Філіпіны. Тайфун Камуры 2 снежня прымусіў закрыць міжнародны аэрапорт у Маніле. Тайфун таксама паўплываў на гульні Паўднёва-Ўсходняй Азіі, якія цяпер адбываюцца.

...Едуць, едуць сабакаловы.
Селядцовымі круцяць галовамі,
Дзядзькі з сеткамі,
Дзядзькі з клеткамі,
З чарапушкамі на шастах.
Па вуліцы Першага Ровара.
Па вуліцы Жоўтага Драніка.
Па вуліцы Гульні ў Доктарку.
Па аблоках і па кустах...

Альгерд Бахарэвіч, "Сабакаловы"