Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
Прыгожыя мясцiны)
Вёска Астроўе (былы фальварак Востраў). Маларыцкі раён. У 1860-х належаў Рамуальду Траўгуту. Менавіта сюды з хутара Божы Дар прыехала дэлегацыя на чале з панам Мітрашэўскім у 1863-м каб запрасіць Рамуальда Траўгута ўзяць кіраванне сіламі паўстанцаў. Пасля нядоўгіх ваганняў, ён, як вядома, згадзіўся.
"Тут, у былым фальварку Востраў (Астроўе) з 1862 па 1863гг жыў Рамуальд Траўгут. Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863-1864гг. Удзячныя нашчадкі"
Панскі двор травою зарос.
Ліпа, якую пасадзіў у 1862-м сам Рамуальд Траўгут. Як казала старая бабця "Ешчэ тількі одна лыпа се зостала, якую Травгут посадыв"
Студня
28 ліпеня адважыўся на марафон у 300 км. Але праехаў 340.
Бяроза. Кляштар картэзіянцаў. Сумна вядомы па сваім нядаўнім мінулым (польскі канцлагер). Пабудаваны ў 1640-1680-х, пасля падтрымкі манахамі паўстання 1830-1831гг, быў канфіскаваны і часткова разабраны на цэглу.
Неяк тут дзіўна фота залучаюцца. У пасце 3 здымкі, але калі пагартаць, то відаць усе
Муляры-халтуршчыкі! Закладалі ў каменную кладку замест бутавага камення ліманіт (жалезную руду). Каваля на іх не было.
Косава, Івацэвічскі раён. Нядаўна быў там, але мінуў касцёл. Класічны і прыгожы. 1877 год.
Ваенныя могілкі аўстрыйска-нямецкія у Няхачаве. Бярозаўскі раён.
Ружаны. Будынак сінагогі XVIIIст. Рэшткі.
Апелянаўшчына. Пружанскі раён. Крыжаўзвіжанская царква 1878 год.