Heritage
Автор

Запрашаю добрых людзей у велапаход, які адбудзецца дзесьці ў першыя ці другія выходныя жніўня. Працягласць – тры дні (пятніца, субота, нядзеля).

Маршрут: Жабінка (брэсцкая электрычка на 0:51) – Чарняны – Дарапеевічы – Дзівін - воз. Любань (ноч) Кобрынскага раёна – біялагічны закзанік "Званец" – сядзіба Заказель - Брашэвічы – Хомск – Новыя Пескі – чыгуначная станцыя Бронная Гара.

Маршрут пралягае па цікаваму этнаграфічнаму рэгіёну Заходняе Палессе, культурны ландшафт якога амаль не змяніўся з пачатку ХХ стагоддзя: драўляныя хаты з саламянымі і гонтавымі дахамі, калодзежы – журавы, каларыт палескіх вёсак і мястэчак, лясныя азёры з дубравамі. Па дарозе нам будуць сустракацца старыя драўляныя цэрквы і касцёлы ( у тым ліку старэйшае драўлянае збудаванне на Беларусі – царква ў Здзітаве, пачатак 16 стагоддзя), закінутыя паркі, сядзібы, руіны замка часоў Рэчы Паспалітай у Жаберы.
Расклад руху: 80-90 км у дзень.
Удакладнены маршрут выкладу пазней.

Я згодны, але пры ўмове, што ў першыя выходныя. Бо 8-10 будзе Befree ў Львове.

Хачу з вамі! Але хіба толькі ў другія выходныя... :-/ пасля 8 магу і больш, чым на 3 дні))

Арганізатар, што там чутно? Едзем? І калі?

Вельмі цікавы для мяне маршрут (я зь Берасьця). Магчыма далучуся, калі раптам вырашыце ехаць пазьней (бо 8 еду на BeFree у Львоў).

:-9 Так і карціць далучыцца да такой вандроўкі. Вельмі падабаецца абраны рэгіен, да таго ж не даводзілася там бываць.
Наколькі я разумею, паход не на тры, а на два дні (цягнік уначы, з пятніцы на суботу). Ці я памыляюся?
Увогуле, маю намер браць удзел, нават сябра вазьму, калі толькі 2-3 жніўня. Пазней з'язджаю з Беларусі.

я таксама прыму удзел, кали выезд у пятницу пасля абеду.

дык вызнаячлася штосцi цi не - калi напрыклад?

Heritage
Автор

Выбачайце за маўчанне - часова быў далёкім ад усяго...
такім чынам, вандроўка мае адбыцца 15-16-17 жніўня (калі ўсё будзе добра...)
ці хто збіраецца яшчэ?
праз тыдзень трэба будзе сустрэцца...
маршрут хутка выкладу

А я нажаль буду ў шпіталі ляжаць у гэты час :(

Гучыць добра, таму маю намер далучыцца. Галоўнае пытанне, што абавязкова трэба з сабою ўзяць у дарогу?

Што трэба ў дарогу? Колькі чалавек плануецца набраць, ці абмежаванняў няма?
Сустрэча адбудзецца ў Мінску?