08.06.2019. Другі экалагічны плогінг-забег. Мінск, Яблыневы Сад.

Heritage
Автор
60727108_528871494314476_8419065202233835520_o.jpg

Шаноўныя сябры!
Запрашаем прыняць удзел у другім экалагічным плогінг-забегу, які пройдзе 8 чэрвеня ў Мінску ў Яблыневым Садзе, Малінаўка.

Плогінг - міжнародная экалагічная ініцыятыва, якая заключаецца ў збіранні смецця (шведскае plokka up - падбіраць) падчас прабежкі (англійскае jogging).

На старце ўдзельнікі атрымліваюць пяльчаткі, пакеты для смецця і выпраўляюцца на прабежку па загадзя вызначанаму маршруту разам з кіраўніком.
Смецце, сабранае падчас руху, можна высыпаць на спецыяльных кропках і працягнуць бег па маршруце.
Усё сабранае смецце сартыруецца валанцёрамі і здаецца ў пункты прыёму другаснай сыравіны.
Пасля прабежкі можна будзе вымыць рукі з мылам.

Таксама на забегу будзе пастаўленая дыстанцыя спартыўнага арыентавання (каля 2 км, 10 КП). Задача ўдзельніка - самастойна прайсці па выдадзенай карце дыстанцыю і знайсці ўсе кантрольныя кропкі, пры гэтым збіраючы ў пакет смецце.

Забег прымеркаваны да Сусветнага дня навакольнага асяроддзя (5 чэрвеня) і Сусветнага дня акіянаў (8 чэрвеня).
Усім удзельнікам забегу - бясплатнае наведванне Цэнтру акіянаграфіі ў Мінску.

Кропка старту: 53.866626, 27.449415 (вул. Рафіева, 38).
Збор на месцы старту: 11:00.

Дадатковая інфармацыя на сайце: www.ploggingby.tilda.ws
Стартавы ўзнос на забег, вядома ж, адсутнічае.
Калі ласка, для ўдзелу ў забегу прайдзіце рэгістрацыю: https://bit.ly/2WiR7qG

Суполка ў ФБ: Plogging Belarus

Чакаем Вас!

Уважаемые друзья!
Приглашаем принять участие во втором экологическом плоггинг-забеге, который состоится 8 июня в Минске в Яблоневом Саду, Малиновка.

Плоггинг - международная экологическая инициатива, которая заключается в собирании мусора (шведское plokka up - подбирать) во время пробежки (английское jogging).

На старте участники получают перчатки, пакеты для мусора и отправляются на пробежку по заранее составленному маршруту с руководителем.
Мусор, собранный во время движения, можно высыпать на специальных точках и продолжить бег по маршруту.
Весь собранный мусор сортируется волонтёрами и сдаётся в пункты приёма вторсырья.
После пробежки можно будет вымыть руки с мылом.

Также на забеге будет поставлена дистанция спортивного ориентирования (около 2 км, 10 КП). Задача участника - самостоятельно пройти дистанцию по выданной карте и найти все контрольные точки, при этом собирая мусор в пакет.

Забег приурочен к Всемирному дню окружающей среды (5 июня) и Всемирному дню океанов (8 июня).
Всем участникам забега - бесплатное посещение Центра океанографии в Минске.

Точка старта: 53.866626, 27.449415 (вул. Рафиева, 38).
Сбор на месте старта: 11.00.

Дополнительная информация на сайте: www.ploggingby.tilda.ws.
Стартовый взнос, естественно, отсутствует.
Пожалуйста, для участия в забеге пройдите регистрацию: https://bit.ly/2WiR7qG.

Группа в ФБ: Plogging Belarus

Ждём Вас!