12 снежня 2014 - майстар-клас/дыскусія: як карыстацца роварам узімку

valoshca
Автор
10410436_734042920016232_3270032743088516175_n.jpg

Час прыйшоў. Хутка на нашых вуліцах запануе сапраўдная зіма! І гэта не прычына, каб трымаць вашага двуколага сябра і самога сабе зажураным. Гэта час, калі роварам карыстацца магчыма. Зручна, бяспечна і з асалодай. Гэта час, калі на ровары можна ездзіць на працу, па справах ці нават катацца за горадам. Як гэта рабіць больш зручна, вы зможаце даведацца на нашай сустрэчы.

Тэмы майстар-класаў/дыскусій:

Зімовы сезон — нязручнасць ці асалода?
Як лепей апранацца — асноўнае пытанне.
Як ездзіць бяспечна.
Дзяўчаты на роварах. Досвед роварных аматарак.
Якімі сродкамі найлепей даглядаць за дэталямі (ланцуг, вілка, зоркі). Якія ровары больш падыходзяць для зімы.
Ці варта ставіць шыпаваныя апоны. Дзе іх набыць — у мінскіх крамах альбо праз інтэрнэт.
Запрашаем таксама абмеркаваць пытанне, як зрабіць зімовыя шыпы на сваёй апоне самастойна.

Прыходзьце ўсе, хто ўжо мае досвед зімовых роварных паездак, а таксама тыя, хто яшчэ вырашае, карыстацца роварам узімку ці не.

Дата — пятніца, 12 снежня.
Месца — вул. Смалячкова, 14а.

Пачатак а 19-й (не спазняйцеся!).
Прысмакі да гарбаты — вітаюцца й спажываюцца.

Смак зімы прыходзіць пад час язды!

+375-29-565-82-91 (мтс)
+375-44-544-25-78 (velcom)
Павал