Туризм и спорт в Беларуси. Свободный сайт для планирования событий спортивной и туристической тематики. Здесь те, кто гоняет во всю мощь.
ЗАЦВЕРДЖАНА
Прэзідыумам Беларускай
федэрацыі арыентавання
"16" снежня 2011 г.
Палажэнне
аб Кубках Беларускай федэрацыі арыентавання на 2012 год
1. Мэты і задачы спаборніцтваў:
• вызначэнне мацнейшых спартсменаў па выніках 2012 года;
• павышэнне ўзроўню майстэрства спартсменаў;
• адбор наймацнейшых спартсменаў у нацыянальныя зборныя каманды;
• далейшае развіццё і папулярызацыя спартыўнага арыентавання ў краіне.
2. Удзельнікі спаборніцтваў. Допуск да спаборніцтваў
Спаборніцтвы Кубка Федэрацыі (эліта) праводзяцца для груп М21Е і Ж21Е. У спаборніцтвах прымаюць удзел спартсмены, якія з'яўляюцца членамі БФА.
Спаборніцтвы Кубка Федэрацыі сярод ветэранаў праводзяцца для груп М35, М45, М55, М60, Ж35, Ж45, Ж55, М60. У спаборніцтвах прымаюць удзел спартсмены, якія з'яўляюцца членамі БФА.
Спаборніцтвы Кубка Федэрацыі па лыжнаму арыентаванню праводзяцца для груп М21Е і Ж21Е. У спаборніцтвах прымаюць удзел спартсмены, якія з'яўляюцца членамі БФА.
Спаборніцтвы Кубка Федэрацыі па велаарыентаванню праводзяцца для груп М21Е і Ж21Е. У спаборніцтвах прымаюць удзел усе жадаючыя.
Спартсмены, якія не з'яўляюцца членамі БФА, дапускаюцца да ўдзелу ў этапах Кубка Федэрацыі (эліта), Кубка Федэрацыі сярод ветэранаў, Кубка Федэрацыі па лыжнаму арыентаванню без налічэння ім заліковых ачкоў. Пры налічэнні ачкоў у гэтых спаборніцтвах за "вынік пераможцы" прымаецца вынік лепшага з спартсменаў - членаў БФА.
3. Парадак падвядзення вынікаў
Вынік кожнага спартсмена ў Кубку Федэрацыі (эліта) вызначаецца па суме ачкоў, набраных ім у сямі лепшых стартах ў групах М21Е і Ж21Е.
Вынік кожнага спартсмена ў Кубку федэрацыі сярод ветэранаў вызначаецца па суме ачкоў, набраных ім у пяці лепшых стартах ў сваіх узроставых групах.
Вынік кожнага спартсмена ў Кубку федэрацыі па лыжнаму арыентаванню вызначаецца па суме ачкоў, набраных ім у трох лепшых стартах.
Вынік кожнага спартсмена ў Кубку федэрацыі па велаарыентаванню вызначаецца па суме ачкоў, набраных ім у трох лепшых стартах.
4. Налічэнне ачкоў
На этапах Кубкаў Федэрацыі ачкі налічваюцца па формуле O = (2W / T -1) * Kus, дзе T - вынік спартсмена ў секундах, W - вынік пераможцы ў секундах, Kus - каэфіцыент ўзроўню спаборніцтваў. Значэнне Kus для розных этапаў прыведзены ў п.8 гэтага палажэння.
Пры налічэнні ачкоў скругленне здзяйсняецца па правілах арыфметычнага скруглення да цэлага ачка.
5. Узнагароджанне
Пераможцы і прызёры Кубкаў Федэрацыі ўзнагароджваюцца дыпломамі і медалямі адпаведных ступеняў пры ўмове ўдзелу спартсменаў, як мінімум, у абумоўленай у п.3 колькасці заліковых стартаў.
6. Умовы для арганізатараў
Калі старт этапу Кубка Федэрацыі праводзіцца як адзін з дзён шматдзённых спаборніцтваў, арганізатары павінны забяспечыць спартсменам магчымасць падаць заяўку для ўдзелу ў спаборніцтвах толькі на адзін гэты дзень. Пры гэтым велічыня мэтавага ўнёску за ўдзел толькі ў этапе Кубка федэрацыі не павінна перавышаць сярэдні ўнёсак у разліку на адзін дзень дадзеных шматдзённых спаборніцтваў больш, чым на 30%.
На этапах Кубкаў Федэрацыі спаборніцтвы павінны быць праведзены, як мінімум, у тых узроставых групах, па якіх падводзіцца агульны залік адпаведнага Кубка.
Пратаколы вынікаў этапа Кубка Федэрацыі, аформленыя ў адпаведнасці з Правіламі спаборніцтваў, павінны быць прадастаўлены галоўнаму суддзі адпаведнага Кубка Федэрацыі на працягу 5 сутак з дня правядзення спаборніцтваў у электронным выглядзе і на папяровым носьбіце.
7. Судзейства спаборніцтваў
Спаборніцтвы праводзяцца па дзеючым Правілам спаборніцтваў.
Агульнае кіраўніцтва правядзеннем Кубкаў Федэрацыі ажыццяўляе Галоўны суддзя - Давідовіч Д.
Галоўныя суддзі па асобных відах:
• Кубак Федэрацыі (эліта) - Салодкін С.
• Кубак Федэрацыі сярод ветэранаў - Чагарын І.
• Кубак Федэрацыі па лыжнаму арыентаванню - Чорны П.
• Кубак Федэрацыі па велаарыентаванню - Шылак А.
Галоўны суддзя адпаведнага Кубка Федэрацыі пасля завяршэння этапу павінен размясціць пратакол становішча ў сумарным заліку Кубка Федэрацыі ў электронным выглядзе на сайце БФА і вывесіць на папяровым носьбіце на наступных спаборніцтвах.
8. Пералік спаборніцтваў, уключаных у Кубкі федэрацыі
Кубак Федэрацыі (эліта)
групы: М21Е, Ж21Е
Найменне спаборніцтваў Від Каэф. Дата правядзення Месца правядзення Арганізатар
1. "Брэсцкая Пралеска-2012" класіч. k=1000 31.03 Брэст АЦДЮТіЭ, СК Буг
2. "Брэсцкая Пралеска-2012" спрынт k=1000 01.04 Брэст АЦДЮТіЭ, СК Буг
3. "Кубак Гродна-2012" класіч. k=1000 14.04 Гродна КСА "Кронан"
4. "Кубак Гродна-2012" спрынт k=1100 15.04 Гродна КСА "Кронан"
5. Мінская майская шматдзёнка-2012 класіч. k=1000 01.05 Мінск СК "Камволь"
6. Камандны Чэмпіянат Беларусі сярэдняя k=1000 12.05 Віцебск СК "Віцязь"
7. Камандны Чэмпіянат Беларусі класіч. k=1000 13.05 Віцебск СК "Віцязь"
8. Чэмпіянат Беларусі сярэдняя k=1100 01.06 Полацк СК "Эрыдан"
9. Чэмпіянат Беларусі доўгая k=1100 02.06 Полацк СК "Эрыдан"
10. "BOBRUISK OPEN-2012" класіч. k=1000 14.07 Бабруйск СТК "Мерыдыян"
11. "BOBRUISK OPEN-2012" спрынт k=1000 15.07 Бабруйск СТК "Мерыдыян"
12. "Кубак FANCY-2012" сярэдняя k=1000 11.08 Мінск СКА "Арыён"
13. Кубак Беларусі сярод клубаў доўгая k=1100 18.08 Магілёў СКА "Тарпеда"
14. Чэмпіянат Беларусі спрынт k=1100 08.09 Віцебск СК "Віцязь"
15. Чэмпіянат Беларусі падоўжаная k=1100 30.09 Мінск КСА "Белая Русь"
16. BNTU OPEN 2012 спрынт k=1000 13.10 Мінск СК БНТУ
Залік па 7-і лепшым стартах з 16-ці
Кубак Федэрацыі сярод ветэранаў
групы: М 35, 45, 55, 60, Ж 35, 45, 55, 60
Найменне спаборніцтваў Від Каэф. Дата правядзення Месца правядзення Арганізатар
1. "Брэсцкая Пралеска-2012" класіч. k=1000 31.03 Брэст АЦДЮТіЭ, СК Буг
2. "Брэсцкая Пралеска-2012" спрынт k=1000 01.04 Брэст АЦДЮТіЭ, СК Буг
3. "Кубак Гродна-2012" класіч. k=1000 14.04 Гродна КСА "Кронан"
4. "Кубак Гродна-2012" спрынт k=1000 15.04 Гродна КСА "Кронан"
5. Мінская майская шматдзёнка-2012 класіч. k=1000 30.04 Мінск СК "Камволь"
6. Мінская майская шматдзёнка-2012 класіч. k=1000 01.05 Мінск СК "Камволь"
7. Першынство Беларусі сярэдняя k=1100 12.05 Віцебск СК "Віцязь"
8. Першынство Беларусі доўгая k=1100 13.05 Віцебск СК "Віцязь"
9. "BOBRUISK OPEN-2012" класіч. k=1000 14.07 Бабруйск СТК "Мерыдыян"
10. "BOBRUISK OPEN-2012" спрынт k=1000 15.07 Бабруйск СТК "Мерыдыян"
11. "Кубок FANCY-2012" сярэдняя k=1000 11.08 Мінск СКА "Арыён"
12. Кубак Беларусі сярод ДзЮК класіч. k=1000 22.09 Мінск РЦТіКУМ
13. Кубак Беларусі сярод ДзЮК спрынт k=1000 23.09 Мінск РЦТіКУМ
14. Чэмпіянат Беларусі падоўжаная k=1100 30.09 Мінск КСА "Белая Русь"
15. BNTU OPEN 2012 спрынт k=1000 13.10 Мінск СК БНТУ
Залік па 5-ці лепшым стартах з 15-ці
Кубак Федэрацыі па лыжнаму арыентаванню
групы: М21Е, Ж21Е
Найменне спаборніцтваў Від Каэф. Дата правядзення Месца правядзення Арганізатар
1. Кубак Беларусі сярод клубаў сярэдняя k=1100 28.01 Мінск СК "Камволь"
2. Кубак Беларусі сярод клубаў доўгая k=1100 29.01 Мінск СК "Камволь"
3. Чэмпіянат Мінска сярэдняя k=1000 04.02 Мінск СК "Камволь"
4. Чэмпіянат Беларусі сярэдняя k=1100 10.02 Віцебск СК "Дынама-Трыа"
5. Чэмпіянат Беларусі доўгая k=1100 11.02 Віцебск СК "Дынама-Трыа"
6. Чэмпіянат Магілёўскай вобл. маркіраваная k=1000 18.02 Магілёў "Азімут-Спартак"
7. Чэмпіянат Магілёўскай вобл. сярэдняя k=1000 19.02 Магілёў "Азімут-Спартак"
Залік па 3-х лепшым стартах з 7-ці
Кубак Федэрацыі па велаарыентаванню
групы: М21Е, Ж21Е
Найменне спаборніцтваў Від Каэф. Дата правядзення Месца правядзення Арганізатар
1. "Кубак Гродна-2012" сярэдняя k=1000 14.04 Гродна КСА "Кронан"
2. "Кубак Гродна-2012" спрынт k=1000 15.04 Гродна КСА "Кронан"
3. Азімут-2012 сярэдняя k=1000 04.08 Магілёў "Азімут-Спартак"
4. "Кубак FANCY-2012" сярэдняя k=1000 11.08 Мінск СКА "Арыён"
5. Першынство Беларусі сярэдняя k=1100 06.10 Магілёў "Азімут-Спартак"
6. Першынство Беларусі доўгая k=1100 07.10 Магілёў "Азімут-Спартак"
7. "БДУ-91" спрынт k=1000 27.10 Мінск КА "БДУ"
8. "БДУ-91" доўгая k=1000 28.10 Мінск КА "БДУ"
Залік па 3-х лепшым стартах з 8-мі
1 старт в апреле, 1 в августе и 2 в октябре. не густо
апд: 2 в августе.
1 старт в апреле, 1 в августе и 2 в октябре. не густо
Нет ну почему же. Я насчитал 5 различных соревнований, на которых пройдет 8 стартов. Каждый старт отдельный этап. Надо сказать что и такое количество стартов по велоориентированию для РБ уже достижение, причем наконец-то их объединили в осмысленный общий зачет!
Зразумела, пажадана, каб спаборніцтваў было болей. Таксама, каб больш раўнамерна былі размеркаваны па ўсяму сезону. Трэба разумець, што велаарыентаванне ў Беларусі робіць толькі першыя крокі. Далека не кожны арганізатар спаборніцтваў па арыентаванню (бягом) гатовы ўключыць у праграму свайго мерапрыемства МТВО-гонку. Гэта патрабуе шмат дадатковай працы і фінансавых выдаткаў, якія наўрадці акупяцца. У прыватнасці трэба дадаткова рыхтаваць мапу для велаарыентавання, якая адрозніваецца ад мапы для бегавога арыентавання. І гэта ўсё для пакуль шта нешматлюднай групы заўзятараў новага віду.
Даволі шмат спаборніцтваў па велаарыентаванню ў суседніх краінах – Польшчы і Літве. Летась Кубак Літвы па МТВО складаўся з 16 этапаў. Калі хто зацікавіўся спаборніцтвамі па велаарыентаванню, раю з’ездзіць на літоўскія шматдзённыя спаборніцтвы “Вільнюс 2012” (4-6 траўня) і “Такас 2012” (21-24 чэрвеня). Па меры з’яўлення інфармацый, буду паведамляць пра іншыя спаборніцтвы.
Звяртаю ўвагу, што Беларуская федэрацыя арыентавання вырашыла ў гэтым годзе зрабіць паслабленне для аматараў МТВО. У адрозненні ад Кубкаў па іншых відах арыентавання для ўдзелу ў Кубку БФА па велаарыентаванню не абавязкова з’яўляцца членам федэрацыі. Гэта азначае, што не трэба плаціць членскі ўнёсак у федэрацыю. Трэба толькі плаціць ўнёскі за ўдзел у канкрэтных спаборніцтвах.
Запрашаю далучацца да МТВО-руху. У кожнага з вас ёсць магчымасць увайсці ў эліту беларускага велаарыентавання. А пры сур’ёзным падыходзе можна імкнуцца ўвайсці праз пэўны час і ў эліту сусветнага велаарыентавання. Дарэчы, у спаборніцтвах, што адбудуцца ў Гродна ў бліжэйшыя выхадныя, будуць удзельнічаць 2 спратсмены з сусветнай эліты – эстонец Margus Hallik (сярэбраны прызёр чэмпіяната Еўропы 2009, пераможца сусветнага рэйтынгу па выніках 2004 года) і літоўка Karolina Mickeviciute (сярэбраная прызёрка чэмпіяната Свету 2011). У іх можна павучыцца сур’ёзнаму падыходу. У вас яшчэ ёсць магчымасць заявіцца і прыехаць у Гродна.
Становішча ў Кубку БФА па МТВО па выніках першых двух этапаў
Спаборніцтвы "Азімут-2012" не адбыліся. Такім чынам агульная колькасць этапаў у гэтым годзе скарацілася з 8 да 7. 3-і этап адбыўся ў рамках "Кубка Fancy". Становішча ў барацьбе за Кубак Беларусі пасля трох этапаў глядзіце ў файле
6-7 кастрычніка ў Магілёве адбудзецца першынство Беларусі па велаарыентаванню (4-ы і 5-ы этапы Кубка БФА).
Інфармацыя пра спаборніцтвы ў файле.
У файле канчатковыя вынікі Кубка БФА па велаарыентаванню.