Автор

Tutor17, спадзяюся, твой допіс - непаразуменьне.
Хоць па сутнасьці галаслоўны паклёп і абраза, але паспрабуйма разабрацца.

Пачну з таго, што парушэньне правілаў дарожнага руху вядзе да дыскваліфікацыі ўдзельніка.
Перад пачаткам гульні веданьне ўдзельнікамі правілаў дарожнага руху будзе спраўджанае. Магчыма, у дадатак ПДР яшчэ будуць раздрукаваныя разам з маршрутнікамі.

Акрамя таго, што на кантрольных пунктах будуць судзьдзі, па трасе будзе калясіць адзін уедлівы арганізатар ;)

Гульня ня мае на мэце спартовыя дасягненьні. Калі ты ламанешся з хуткасьцю турдэфрансаўца, то будзеш чакаць на фінішы чатыры гадзіны астатніх удзельнікаў.

Досьвед "Транспартацыі" сьведчыць, што роварцы езьдзілі па правілах і не стваралі ніякіх непажаданых сытуацый. Усё было чэсна і прыязна.

Задача, якая ставіцца, - праехаць з пункту А у пункт Z за 5 гадзін і на прамежкавых пунктах выканаць заданьне на кемлівасьць. Са зьнясіленсьцю героя мульта "Трыё зь Бельвіля" выканаць заданьне будзе складаней! Акрамя таго, калі ты ўважліва чытаў, тут згадвалася, што вызначальнай будзе ня хуткасьць, а веданьне гораду і правільнае мадэляваньне маршруту.

Зрэшты, можна езьдзіць і хутка, і па правілах, чаму не? Каб не парушаць правілаў роварцам трэба толькі не паварочваць налева з шматпалосных дарог ды не выяжджаць за 1 мэтар ад краю дарогі. Ты лічыш, што роварцы настолькі зьдзяціненыя, што ня змогуць прытрымлівацца простных рэчаў. Клінічныя выпадкі кшталту язды проці руху і праезд на чырвоны не разглядаюцца, бо мяркуецца вылаўліваць такіх знаўцаў на старце і прапаноўваць перасесьці на грамадзкі транспарт. Я думаю, што большасьць людзей адэкватныя і разважлівыя, каб не наразаць круцялі па праспэктах. Ды й каму хочацца быць дыскваліфікаваным.

Шчыра кажучы, я нават асабіста крыху абражаны. Летась я быў першым на перавозцы і пры гэтым нават ня думаў пра тое, каб парушыць правілы, больш за тое, нават не магу прыгадаць выпадку, калі б мне гэта магло хоць неяк спатрэбіцца.

Удзельнічаць будуць дарослыя і адказныя за свае ўчынкі людзі. Навошта думаць пра іх дрэнна загадзя? І загадзя няславіць?

Што да аўтамабілістаў, то некаторым зь іх ровар заўсёды будзе лішняй перашкодай на дарозе і іхняга стаўленьня не зьмяніць.
Што да прыцягненьня ўвагі да існаваньня ровараў як гарадзкога транспарту і яго папулярызацыі, то Адрыў будзе добрым піярам і цікавай пазытыўнай інфармацыйнай нагодай.

Адрыў - добрая і пазытыўная, я б сказаў, імпрэза-гульня, тэрыторыя сяброўства і агульных інтарэсаў, прыемнага і карыснага баўленьня часу.

Дарэчы, запрашаю.

У меня еще такой вопрос. Тут где-то прозвучала фраза "колесить по трассе"... Это в смысле что порядок прохождения точек уже как бы очевиден и большинство поедут именно так? Не хотелось бы, отрыв получится более спортивный (на скорость).
Один из недостатков предыдущих игр было то, что контрольные точки были выстроены довольно очевидно и многие команды ездили вместе по одному маршруту (по кругу, по часовой стрелке иои против)... А хотелось бы чтоб точки были расположены абсолютно в разнобой и не прослеживалось никакой системы в их прохождении (типа круга или ряда), чтобы после любой из пройденной не было очевидно на какую ехать дальше.

Удалённый пользователь

MethroGnome, ты прав безусловно. но если на от все будет действительно неочевидно, то с великом сложнее. ведь на нем можно ехать в любую сторону.
но мы постараемся, однозначно :)

Моё мнение насчёт нарушения правил ПДД, тоже весьма категорично.
Во-первых, можно получить очень серьёзные травмы и даже расстаться с жизнью.
Во-вторых, "Отрыв" является сугубо скоростным мероприятием и любой из нормально подготовленных шоссейников сделает всех на раз, два, три. А в третьих – это весма банально просто гнать по прямой.
Хочу ещё добавить, что каждый выбирает для себя сам.

Автор
Цитата сообщения от anatomik отправленного 22 Мар, 2005 в 23:01

Моё мнение насчёт нарушения правил ПДД, тоже весьма категорично.
Во-первых, можно получить очень серьёзные травмы и даже расстаться с жизнью.

Чытаць ня ўмеем? >:[
Якімі словамі яшчэ тлумачыць, чаму правілы парушаць нельга і што для гэтага зроблена?

Цитата сообщения от anatomik отправленного 22 Мар, 2005 в 23:01

Во-вторых, "Отрыв" является сугубо скоростным мероприятием и любой из нормально подготовленных шоссейников сделает всех на раз, два, три. А в третьих – это весма банально просто гнать по прямой.

Pro Racer, няма слоў. Проста піпец.
Ты хоць неяк напружыўся, каб высьветліць, што гэта за гульня, што за мерапрыемства?
Зрабіць высновы было проста нават з вышэйнапісаных рэчаў, нават не пераходзячы па пазначаных у іх спасылках.
І якія ты маеш падставы заяўляць "отрыв является"?
Удзельнічаў?
Арганізатар?
Ад некага чуў?

Наўрад ці.

Для тых, хто ў танку.
У трэці раз.

Хуткасьць у адрыве не галоўнае і тым больш не вызначальнае.

Ніколі Адрыў ня ладзіўся па простай лініі, тым больш цяпер.

Калі любой из нормально подготовленных шоссейников ад свайго раз два тры атрымаюць кайф, то калі ласка.
Перамагчы прыемна, але па задуме значна прыемней удзельнічаць, шукаць, знаходзіць і адкрываць для сябе новыя цікавосткі ў сваім горадзе.

Спадарове, беспадстаўнае пустое бяздоказнае плявузганьне ня робіць вам гонару. Перш чым нешта казаць, прапаную разабрацца, пра што кажаце і колькі ў вашых словах фактаў, а колькі ўласных фобій і фантазій.

Каб казаць абгрунтавана, трэба для пачатку паўдзельнічаць, хай сабе на самых рэактыўных роварах. Праўда, перш чым вы надумаеце расстаться с жизнью, вас дыскваліфікуюць.
Прыяжджайце, калі пыха дазволіць.

Удалённый пользователь

Вопрос знающим. Какая именно "защита" необходима для допуска к участию?

Удалённый пользователь

Abadonn, необходима по усмотрению. мы - только приветствуем
некоторых обозначившихся здесь, которые видимо не могут проехать по улице без мысли о нарушении правил - и шлем не спасёт...

Zoom, ну ты и приколист |-)_).
Тебя просили ответит на вопрос о "защите", а ты написал про участников не соблюдающих правила ПДД и "Отрыва".

Я ведь почему спрашивал? Я спрашивал потому, что в правилах русским по белому написано, что для допуска на трассу, участник долен быть оборудован "защитой". Без расшифровки этой самой "защиты".

Удалённый пользователь

цитирую для умеющих читать

Также рекомендуется... в категории "Вело" - защитной экипировки.
То есть велошлем. Но не обязательно.

Вот это "тоесть" - вело шлем, человек и спрашивал.
А в неумение читать, обвинять надо тебя, а не меня!

Автор

людзі, давайце ня будзем грызьціся з-за літар.
Правілы для велакатэгорыі яшчэ ўдакладняюцца, у тым ліку будуць карысныя і вашыя пажаданьні.

Zoom адказаў ясна - пажадана шлем, але не абавязкова. І не абавязкова толькі таму, што для Беларусі -- штука дэфіцытная і дарагая.

Галоўная засьцярога -- разумныя і абачлівыя паводзіны на дарогах.

ProRAcer, Tutor 17 і кампанія. Ваш удзел вельмі пажаданы. Вы раварысты з досьведам і ваш прыклад слушных паводзінаў на дарозе будзе вельмі карысным для навічкоў і пачаткоўцаў, а заўвагі будуць каштоўныя.

Проста прыміце да ўвагі, што гэта ня гонкі, не трыял, не скаканьне праз машыны. Гэта роварная ін'екцыя нашаму гораду, абслютна ня шкодная для навакольных, нагода пакатацца па розных мясьцінах і нават атрымаць за гэта прыз.

Ня ўсё ж па лесе расьсякаць.
Дарэчы, калі хто баіцца стварэньня крытычнай масы, старт разьнесены па часе. Кропкі дадзеныя ўразнабой.

Як яшчэ вас суцешыць? :]

Я не стал бы "грысцися за-литр", так как я не употребляю. А про участие можно подумать. Но...!!!
Если я буду принемать участие в этих соревнованиях, то я НЕ ГАРАНТИРУЮ неукоснительное исполнение правил ДД. Потому, что я очень азартный человек.

Автор

адпаведна няма гарантыі, што ты ня будзеш дыскваліфікаваны.
І ня варта забываць, што парушаючы правілы

можно получить очень серьёзные травмы и даже расстаться с жизнью.

Але цікава, парушэньне якіх правілаў дазволіць табе перамагчы?
Няўжо паедзеш на чырвоны?

Я ўсяго гэтага не пісаў :-), але вось спіс правілаў, парушаючы якія лягчэй перамагчы.
1. Праезд на чырвонае сьвятло. Хаця ў нядзелю большасьць сьветлафораў, на якіх можна сабе такое дазволіць, усё адно міргаюць жоўтым. А яшчэ пры чырвоным сьвятле можна лёгка паварочваць направа.
2. Паварот налева на трох-чатырох і болей палоснай дарозе.
3. Выезд далей, чым на 1 мэтар ад краю дарогі.
4. Язда супраць руху (на вуліцах з рухам у адзін бок, напрыклад, Румянцава ці Маркса).
5. Сьмех сьмехам, а выезд за абмежавальную лінію на скрыжаваньні перад сьветлафорам - парушэньне ПДР. Але як яшчэ можна езьдзіць у горадзе, калі на скрыжаваньне ты пад'язджаеш ня першым? Стаяць ззаду і дыхаць гэтай гадасьцю з выхлапных труб?
6. Не абазначаць павароты і тармажэньне рукой, калі няма сыгналаў. Хуткасьць, знаяця лі.
7. Язда на няспраўным транспартным сродку. Калі ў цябе за кілямэтар да фінішу штосьці зламаецца (ціпа тармазоў), стаяць і рамантавацца ня будзеш.
Зрэшты, здаецца мне, парушэньні правілаў абмяркоўваліся ў асобнай тэме.

Я ня меў на мэце параіць камусьці парушаць гэтыя правілы. Але сам я так часам раблю, рызыкуючы сваім здароўем.

Дарэчы, czyk, мне падаецца, ты няслушна лічыш, што выпускаць раварыстаў на дарогу трэба з 16 год. 14 - нармальны век. Штосьці я ня чуў, каб шмат падлеткаў-раварыстаў у веку 14-15 год траплялі пад колы аўтамабіляў. А раз трапляюць не часьцей за астатнія катэгорыі, значыць, усё ў парадку.