Автор
afisha_saamya_yana.jpg

Тутэйшыя квэсты сумесна з гісторыка-культурным музеем-запаведнікам “Заслаўе” прадстаўляюць: “Квэст: “Сустрэнем вясну ў Заслаўі”.
19.03.16. Старт: вул. Рынкавая, 4. 13.00

Заслаўе — гэта горад, дзе па-асабліваму адчуваецца дух часу!
Праверце гэта на сабе пад час удзелу ў квэсце.

Арганізацыйны ўзнёсак: 40.000 + 20.000 уваход у музей = 60.000 б.р.
Рэгістрацыя ў суполцы http://vk.com/pravintccvest або па нумары: 29-53-53-105.

Спецыяльны госць тутэйшага квэста ў Заслаўі: капэла “На Таку”.

“Тутэйшыя квэсты” – гэта праект, які ставіць пад сабой мэту прыцягнуць больш увагі да правінцыяльных, малых гарадоў Беларусі. Пры тым увагу, як людзей з іншых гарадоў і вёсак РБ, так і саміх жыхароў горада, у якім праводзіцца квэст. Так бы мовіць, падняць рэйтынг правінцыі! Паколькі, у ёй ёсць на што паглядзець: установы рэлігійнага напрамку, асобы і падзеі з гісторыі, арт-аб’екты , помнікі, мясцовыя традыцыі, цікавыя людзі, з густам аформленныя аб’екты харчавання і продажу. Шмат цікавостак чакаюць свайго зорнага часу!
Мэта тутэйшых квэстаў: даследваць правінцыю!
Сэнс тутэйшага квэста- за 2 гадзіны разгадаць заданні ў межах горада.
Удзел: каманда (ад 1 да 3 чалавек).
Праходзіць к в э с т магчыма: пешшу або на ровары.
Схема квэста:
13.00 да 13.15 рэгістрацыя каманд.
13.15 -выдача бланкаў з заданнямі, старт каманд.
13.15-15.15 -праходжанне квэста.
15.30-16.30- сюрпрыз ад спецыяльнага госця тутэйшага квэста ў Заслаўі- капэлы "На Таку!
16.30- узнагароджванне пераможцаў!!!