Автор

Трохразовы чэмпіён свету па арыентаванні на роварах Tõnis Erm запрашае беларускіх спартоўцаў у Эстонію на спаборніцтвы Bike Xdream, якія адбудуцца 11 кастрычніка 2014 г. Гэта, бадай што, буйнейшыя MTBO-спаборніцтвы ў Паўночнай Еўропе, якія збіраюць каля 400 гоншчыкаў. Спаборніцтвы праводзяцца ў фармаце 4-ох гадзіннага веларагейну. Удзельнічаюць каманды з трох чалавек. Вынікі падводзяцца асобна сярод мужчынскіх, жаночых і змешаных каманд. У гэтым годзе Bike Xdream пройдзе у тым ліку і па мапах доўгай дыстанцыі мінулагодняга чэмпіяната свету па арыентаванні на роварах.
Прызавы фонд спаборніцтваў: 2 500 еўра.
Больш інфармацыі пра спаборніцтвы можна знайсці тут: http://www.xdream.ee/
Першая заяўленая каманда з Беларусі вызваляецца ад аплаты стартавага ўнёску!